У цікавы час жывем, шаноўныя інтэлектуалы. Турніры сярод школьнікаў Ваўкавыскага раёну пераўтварыліся ў маштабныя мерапрыествы.

І 8 кастрычніка, і 3 снежня больш за 20 каманд зацята рубілася ва ўсіх узроставых катэгорыях. Цудоўна бачыць не толькі адсутнасць вольнага месца, але і здольнасць дзяцей «трымаць удар», прымаць паразу як чарговы крок да прагрэсу, да будучай галоўнай перамогі – уласнага самаразвіцця. Нягледзячы на даволі няпростыя пытанні, падрыхтаваныя Марынай Бабіч, дзеці не выглядаюць стомленымі напрыканцы турніру, яны жвава рэагуюць на новыя выклікі, з інтарэсам разглядаюць пераможцаў па свайму ўзросту і прыкідаюць, ці здолеюць на наступным спаборніцтвы іх перамагчы.

Відавочна – сёння, дзякуючы вопытным трэнерам з Ваўкавыскага і Краснасельскага ЦТДзіМ, СШ № 7, СШ № 5, СШ № 2 г.п. Рось, дзеці якіх даўно грымяць на вобласці і калі-некалі замахваюцца і на рэспубліканскія вышыні, а таксама новым педагогам з СШ № 2, СШ № 4, Ізабеліна, замешваецца крутая інтэлектуальная прастора. Дададзім, што ў СШ № 8, Гімназіі № 1 з’явіліся неслабыя каманды, дзе, хочацца верыць, трэнер і дзеці знайшлі адзін аднаго…

cgk

І ў гэтых умовах вельмі класна чакаць не толькі чэмпіянат раёна, што плануецца на 10 снежня. Хочацца верыць, што ваўкавыскія дзеці масава стануць выбіраць інтэлектуальныя гульні як сродак адпачынку і развіцця. Аднак на кожным спаборніцтве знойдзецца такая Баба Яга, якая, нібы ў савецкім мультфільме, заўжды супраць. Прадстаўніца адміністрацыі навучальнай установы, у сцянах якой праходзіў турнір, выказала катэгарычнае патрабаванне, каб педагогі сядзелі ў камандах разам з дзяцьмі і дапамагалі апошнім гуляць. Пэўна, правілы, адзіныя для усіх беларускіх інтэллектуалаў, не дзейнічаюць на тэрыторыі асобнай школы. Хочацца верыць, што гэта пазіцыя не гімназіі, а проста аднаго чалавека, вельмі далёкага ад інтэлектуальных гульняў. Прыходзьце гуляць у ЧГК, паважаныя, і вы убачыце, што выйграваваць можна і чэсна, і самастойна.

liven

У Гродзенскай вобласці на сёння звыш 300 камандаў б’юцца за першыя месцы, і гарантаваць, што менавіта нашы дзеці перамогуць, вельмі складана. Але адно зразумела – у нас ёсць умовы да спадзяванняў на высокія месцы, і зараз, і ў будучым. Мы верым, што нашы дзеці самі даб’юцца поспехаў… Без ганебных зліваў…

cup_cgk

Не трэба марнаваць свята інтэлекту, якое адбудзецца 10 снежня. І хай пераможа каманда з любой установы, якую тут пералічылі. Там, дзе рэальна працуюць, прагрэсуюць, вераць у сябе.

burlaki

І калі так будзе, раней ці пазней якога-небудзь студзеня адбудзецца тое, чаго даўно ўжо не было… На асінхроне хто-небудзь з дзяцей даб’ецца перамогі і пройдзе на фінал рэспублікі… І гэта будзе поспех кожнага, хто сёння з’яўляецца часткай класнага, яскравага, ваўкавыскага інтэлектуальнага руху… Чакаем!