У мінулым годзе мы пісалі пра тое, што польскі мільярдэр Тадэуш Кузмінскі будуе ў Білгораі жылы раён, які будзе падобны на польскі горад пачатку мінулага стагоддзя.

sinagoga_volpa_bilgoray2

І гэта будзе не музей, а сапраўдны жылы раён: з кватэрамі, крамамі, офісамі, установамі, кафэ, а таксама музеямі. У мястэчку ўжо ёсць першыя жыхары і арандатары.

sinagoga_volpa_bilgoray1

Адзін з музеяў размесціцца ў копіі сінагогі з Воўпы. Яе выбралі менавіта з-за таго, што да вайны яна лічылася самай прыгожай у Польшчы. На будаўніцтва ўдалося атрымаць дадатковае фінансаванне Еўразвяза на суму 400 тысяч еўра. Цалкам частка «Крэсавага мястэчка», прысвечаная габрэйскай культуры і гісторыі, будзе гатовая да 2016 года.

_MG_2689

Фота bilgoraj21.pl