Сёння Тэлерадыёкампанія Гродна паказала сюжэт з возера Юбілейнага, дзе сотні жыхароў абласнога цэнтра сабраліся на масавае купанне.

Больш за 300 «маржоў» акунуліся ў ледзяную ваду. Яшчэ больш людзей прыйшлі паглядзець на купальшчыкаў. Гэта былі прадстаўнікі розных канфесій, нацыянальнасцяў і ўзростаў.

Не застаўся незаўважаным сярод купальшчыкаў і экс-пракурор Ваўкавыскага раёна Георгій Падалянчык, які падзяліўся ўражаннямі ад свята.

Такім чынам, у паліцу ваўкавыскіх праваахоўнікаў-маржоў прыбыло. Так, яшчэ летась падчас Вадохрышчанскіх купанняў на дамбе сярод прымаўшых хрысцільню быў заўважаны старшыня суда Ваўкавыскага раёна Валерый Барэйка.

Фота Вечерний Гродно