З 23 па 31 мая ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках, што ў Мінску, адбыўся чэмпіянат Беларусі па шашках-64 сярод мужчын.

Ваўкавычанін Ігар Міхальчанка стаў срэбным прызёрам у вышэйшай лізе, саступіўшы мінчуку Андрэю Валюку. Ад чэмпіёна Ігара адлучыла ўсяго адно ачко.