Беларускі гурт «Амплітуда смеласці» прымае ўдзел у сёмым сезоне конкурса «Х-Фактар». Вакалістам выступіў Пётр Клюеў, а акампанаваў яму склад, які напалову складаецца з экс-музыкаў гурта «Ляпіс Трубяцкой» (на сёння музыкаў гурта «Trubetskoy»). За барабанамі — Аляксандр Старажук, на гітары — Руслан Уладыка, ён жа Пан, а на бас-гітары — наш зямляк, ваўкавычанін Сяргей Адамовіч.

«Гэта было касмічнае перажыванне, граць з такімі мэтрамі. Музычны склад «Амплітуды смеласці» на конкурсе ўнікальны. Нас на гэтым праекце аб’яднала музыка і сяброўства», — пракаментаваў свой выступ лідэр гурта Пётр Клюеў.

kpxkyhncmye

Чацвёрка суддзяў сёмага сезону «Х-Фактар» выглядае так: музычны прадзюсер і кампазітар Канстанцін Меладзэ; лідэрка гурта «The Hardkiss» Юлія Саніна; артыст, аўтар і кампазітар Андрэй Данілка, а таксама саліст гурта «Агонь» Антон Савлепаў (экс-лідэр Quest Pistols Show).

9r63yphol3q

Гурт заспяваў свой варыянт песні «Crazy little thing called love», якую выконваў Фрэдзі Меркуры з гуртом «Queen», а таксама ўласную песню «Асцярожна, лістапад» на верш Генадзя Бураўкіна, але ў эфір трапіў толькі кавер. На першай жа хвіліне зала ўстала і пачала танчыць.

У канчатковым выніку ўсе суддзі сказалі «так» і прапусцілі «Амплітуда смеласці» далей у наступны этап шоу, у трэніровачны лагер. Беларусаў зала праводзіла воплескамі, паведамляе сайт Арт Сядзібы.

Сяргей Адамовіч скончыў сярэднюю школу № 6 Ваўкавыска. У музычнай школе не вучыўся. Першым упадабаным інструментам была бас-гітара. Пазней паступіў у Гродзенскі каледж мастацтваў на спецыяльнасць бас-гітарыст.

Сяргей мае велізны досвед працы з вядомымі калектывамі: біг-бэнд Гродзенскай філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, Inter-Show Orkestr Barys Antonenka, OpTeamist Project, CherMen (sympho rock), Benny D’Art (acoustic quartet) і многія іншыя музычныя праекты.

Выступаў у эфірах радыё і телевидения. Удзельнік тэлевізійных праектаў «Эстрадны кактэйль» (тэлеканал АНТ), «Зорны рынг» на СТВ і інш.

Супрацоўнічаў з лепшымі студыямі гукапісу Беларусі. У якасці студыйнага сесійнага музыканта выступаў на розных канцэртных пляцоўках з вядомымі беларускімі (і не толькі) артыстамі: Надзеяй Мікуліч, Гюнеш, групай NAVI, у складзе фьюжн пректа Stop time выступаў на розных міжнародных джаз-фэстах: Klaipeda jazz, Siauliai jazz, Augustow jazz , Grodno jazz і іншых.

Фота са старонкі Сяргея Адамовіча ў Фэйсбуку