19 траўня (як раней клікалі май) каманды вучняў, не старэйшых за 7-ы клас, вызначалі лепшых інтэлектуалаў Гродзенскай вобласці (па агульнаму выніку “Сваёй гульні” і “Што? Дзе? Калі?”). У запаветную сямёрку, што дазваляла атрымаць права на фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы, здолела прабіцца “Элементарна Ватсан” (трэнер Бабіч Марына Віктараўна). Аднак адмова сланімчан ехаць у Мінск дазволіла 8-й камандзе Гродзеншчыны —   краснасельскаму “Ананіму”, у другі раз за дзесяцігадовую гісторыю клуба “Дэбют” апынуцца сярод інтэлектуальнай эліты краіны.

Аднак пераможны вынік, несумненны поспех маладых каманд, быў нікому не патрэбны ў нашым раёне… Акрамя саміх дзяцей і іх бацькоў, а таксама Чарапок Г.І. і Канавалавай С.А., якія шчыра дапамагалі знайсці транспарт. І, дзякуй Богу, 26 траўня абедзве каманды паехалі на рэспубліканскі фінал цалкам за кошт бацькоў (усе як адзін заявілі, што ім для сваіх дзяцей, якія дабіліся выключнага выніку, не шкада ніякіх грошай).

І вось Мінскі дварэц моладзі, які сабраў не толькі лепшых дзяцей і трэнераў, але таксама і зорак тэлевізійных праектаў “Элітарны клуб ЧГК” і “Брэйн-Рынг”, стаў месцам сапраўднай бітвы. “Свая гульня” прынесла 25 месца з 31 удзельніка “Ананіму” (Данцэвіч Ілона, Патула Дар’я, Касіла Вераніка, Ключэўская Марыя, Бурачэўскі Яўген, Токць Рыгор).  А вось “Элементарна Ватсан” ледзь-ледзь не пралез у першую дзясятку.

У “Што? Дзе? Калі?” спачатку было наадварот: “Ананіім” далбіўся ў першую дзясятку, трымаючыся 11-15 месца, а ваўкавычане крыху адставалі. Аднак фізічная стомленасць краснасельцаў (з-за праблем з пошукам транспарту яны былі вымушаны ўставаць а 5-й раніцы), якія, да таго ж, у суботу паспяхова выступілі на дыскусійным праекце ў Мастоўскім раёне, прывяла да памылак і канфліктаў унутры каманды. У выніку толькі 17 пазіцыя. А вось ваўкавычане наадварот вельмі сабрана правялі ўсе 4 туры “Сваёй гульні” па 25 пытанняў і тры раўнды (па 12 пытанняў) “Што? Дзе? Калі?”. У выніку каманда Марыны Бабіч (Курасава Ларыса, Шваба Дзмітрый, Грушэвіч Ягор, Іванчук Аляксандр, Юшкевіч Аляксандр, Хаміцкая Анастасія, Марчык Анастасія, Бурак Кірыл) даволі ўпэўнена заявіла пра сябе (а праца вялася яшчэ толькі год). Каманда выказвае асаблівую падзяку Паплаўскаму Дзмітрыю Іванавічу.

Прыемна, што нягледзечы на прынцыповы характар кожнай сустрэчы “Ананіма” і “Элементарна Ватсана”, калі для дзяцей вельмі прынцыпова абыграць адзін аднаго, паміж імі існуюць добрыя сяброўскія зносіны. І будзем спадзявацца, што будучае у нашага інтэлекта ёсць. Нават калі да яго няма нікому справы. Акрамя нас саміх.

Вялікі дзякуй бацькам, не, прабачце, БАЦЬКАМ ваўкавыскіх і краснасельскіх інтэлектуалаў, дзякуючы якім было каму адстойваць гонар нашай малой радзімы. А дзеці і трэнеры, як падалося, не прыгнулі вышэй галавы, а паказалі вынік сваёй рэгулярнай інтэлектуальнай працы.

А 27 траўня і 2 чэрвеня Ваўкавышчыну чакаюць адпаведна паседжанне дарослага народнага клуба “Высокі Волак” і штогадовы адкрыты кубак “Крепка семья – крепка держава”.