28 і 29 верасня на трасе каля вёскі Будзёнаўка, што каля Ашмян, прайшлі спаборніцтвы другога этапа Адкрытага чэмпіянату і першынства Беларусі па мотакросе.

На іх сабраліся мотакрасмены з усёй Беларусі, а таксама расейцы, літоўцы і латышы.

Ваўкавыскія мотакрасмены занялі першыя прыступкі пастамента: Валерыя Ляпіна стала трэцяй у класе 125 куб. см. (юніёры), Уладзіслаў Махноў таксама падняўся на трэцюю прыступку падножжа гонару ў класе 125 куб. см. (мужчыны), Віталь Махноў заваяваў «золата» ў класе 85 куб. см. і самы юны ўдзельнік спаборніцтваў Алег Махноў быў таксама першым у класе матацыклаў 50 куб.см. Віньшуем!

Фота motogen.pl