З 20 лютага г. Ліда будзе сустракаць удзельнікаў чэмпіянатаў вобласці сярод школьнікаў па хакею. І неабходна выказаць падзяку ваўкавыскім спартыўным уладам, якія:

Выдзялілі сродкі на аплату працы трэнера па хакею
Заявілі каманды раёна 1998 і 2000 гг.нараджэння на спаборніцтвы “Залатая шайба”
Набылі варатарскія лавушку і блін
Прадставілі транспарт краснасельцам для выезду на трэніроўку ў Пружаны

Будзем спадзявацца, што таксама будуць выдаткаваны сродкі на меньш прэстыжны турнір “Каласок” (сярод прадстаўнікоў негарадской моладзі 1996 года нараджэння). Менавіта на гэтых спаборніцтвах у нас добрыя шансы на высокае месца, і частку сродкаў дзеці з бацькамі згодны аплаціць (напрыклад, арэнду лядовай пляцоўцы ў Пружанах мы ж самі аплочвалі).

SAM_0389

.
Дзякуючы спартыўнаму клубу, уладам, краснасельцы гатовы да бітваў. Але хай будзе сорамна нашай моладзі: на турнір сярод 8-класнікаў паедуць пераважна дзеці 2000 ці нават адзін 2003 года нараджэння. Парадокс, улады даюць форму, транспарт, аплочваюць удзел, а мы, трэнеры, не здольны знайсці жадаючых. Дзеці сядзяць у камп’ютарах, альбо пачынаюць прыглядацца да піва, абяцаюць і не прыходзяць на трэніроўкі. А бацькі не толькі не штурхаюць іх да спорту, але некаторыя нават і забараняюць ехаць з намі на спаборніцтвы. Ну, вам з імі жыць.

Будзем спадзявацца, што з Божай дапамогай нашы вучні пазбегнуць траўм, знойдуць сабе новых сяброў, а, самае галоўнае, навучацца пераадольваць сябе, стануць камандай.

Пра вынікі турніра вы даведаецеся, як і заўсёды, са старонак сайта.