Дзень ведаў крочыць па Ваўкавышчыне. Сёння школы, каледжы і іншыя навучальныя установы адчынілі свае дзверы  перад вучнямі і студэнтамі. Мы віншуем усіх, хто сеў за парту, настаўнікаў і выкладчыкаў з пачаткам новага навучальнага года. Жадаем каб усе ваша жыцце складалася толькі на моцную 10!

У якасці віншавання мы прапануем Вам невялічкую частку фотаздымкаў, знятых на урачыстым адкрыцці навучальнага года у сярэдняй школе №8 Ваўкавыска.

Здымкі:Vladus