Сёлета ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі адбудуцца рэкалекцыі, якія будзе праводзіць а. Джэймс Манджакал. Гэтыя рэкалекцыі сталі ўжо традыцыйнымі і збіраюць шматлікіх вернікаў з усёй Беларусі. Рэкалекцыі распачнуцца 29 чэрвеня і будуць доўжыцца да 1 ліпеня.

Умовай удзелу з’яўляецца наведванне ўсёй праграмы рэкалекцый і папярэдні запіс.

Прыём заявак адбываецца з панядзелка па суботу з 10 да 13 гадзін і з 15 да 18 гадзін па тэлефонах: +375295848470, +375333110621, +375298281023.

Пачатак рэкалекцый 29 чэрвеня а 10-й гадзіне, заканчэнне – 1 ліпеня а 16-й.