У гэтым годзе святкаванне афіцыйнага Дню Незалежнасці ў Ваўкавыску носіць болей чым сціплы характар — ні табе плошчавага гандлю і пампезных мітынгаў, ні выбухаў салюту. У праграме, якую падрыхтавалі гарадскія чыноўнікі, толькі ускладанне кветак, вячэрні канцэрт, да юнацкая дыскатэка-трасуха у «клетцы».

Таму у жыхароў гораду ёсць больш часу, каб дагледзець бульбу на лецішчах, бо зараз на гарадскіх прылаўках маладая бульба каштуе ў сярэднем 4-6 тысяч рублёў, што складае амаль даляр ЗША. З такім коштам галоўнага прадукту ў бліжэйшай будучыні нас перастануць называць бульбашамі і пачнуць зваць макароннікамі, як і італьянцаў (усё ж бліжэй да Захаду).

Галоўны шоў-удар градакіравацелі зробяць на Дзень гораду, які будзем святкаваць 14 ліпеня. Зараз галоўны ідэолаг раёну актыўна шукае сродкі на прадпрыемствах на усялякія забавы для жыхароў і гасцей гораду.