На старонках сайту дзяржаўнай газеты «Звязда» з’явіўся артыкул спадара Сяргея ЧЫГРЫНА пра адкрыццё помніка Грунвальду у Ваўкавыску. Згодна PDF версіі газеты, гэты ж артыкул выйшаў на восьмай старонцы друкованага выдання газеты ад 19 ліпеня. Тэкст артыкулу вельмі нагадвае тое, што было напісана на нашым сайце, за выключэннем таго, што спадар Чыгрын выкрэсліў назву Руху «За свабоду», які лічыцца апазіцыйным. Акрамя таго, фотаздымак, які быў зняты намі у межах рэпартажу пра адкрыццё, спадар Чыгрын палічыў як свой, ды так і падпісаў яго.

Крадзёж тэксту і здымка можна было дараваць якой заімшэлай раёнцы, ці сайту, які піша дылетант, але гэту газету робяць прафесіяналы, якія працуюць на дзяржаву, ды і ў заснавальніках газеты лічацца Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Вось і думай цяпер — ці варта звяртацца у суд, таму што і суд з’яўляецца дзяржаўнай установай…

Вось спасылка на артыкул на сайце «Звязды»: чытаць тут

А вось скрын сайту:

Скрын з PDF версіі газеты: