У нядзелю 7 жніўня адбудзецца ўнікальная вандоўка, прысьвечаная чарговай гадавіне зь дня народзінаў славутай беларускай паэкі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу.

Разам зь вядомым краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым удзельнікі вандроўкі наведаюць родныя мясьціны Ларысы Геніюш, пабачаць прыродныя і рукатворныя цуды гэтай зямлі, каб зразумець, адкуль паходзяць Волаты Духу.

Маршрут вандроўкі: Вольна — Зэльва — Крамяніца — Пацэвічы — Пескі — Лунна — (Гудзевічы, музей) — Рэпля — Жлобаўцы (рэшткі фальварка Геніюшаў) — Воўпа. А таксама бонус: беларускія фьёрды.

Вядома, падчас вандроўкі будуць гучаць вершы Ларысы Геніюш. А таксама адбудзецца невялічкі арганны канцэрт і бардаўскі міні-канцэрт Андрэя Мельнікава на падмурках роднай хаты Ларысы Геніюш.

Падрабязнасьці тут.