30 красавіка адбылася чарговая інтэлектуальная сустрэча клуба “Высокі Волак”. Нягледзячы на праблемы, якія ўжо доўгі час турбуюць нашага кіраўніка Галіну Іванаўну Чарапок, яна не спыняе сваёй працу і прапанавала нам не толькі паспрабаваць свае “Дэцыбелы”  і “Сваю гульню”, але прыняць удзел у завочным першынстве вобласці па “Што? Дзе? Калі?”.

Каманда “ПадШФ” зноў парадавала трапнымі адказамі на складаныя пытанні, “Риск” у “Сваёй гульні” толькі крыху не дацягнуў да перамогі, а таксама адзначыўся 11 баламі ў сінхроне. Благавест прыемна здзівіў 13 ачкамі ў “Што? Дзе? Калі?” (а гуляла толькі дзве дзяўчыны), “Крэмень” можа ганарыцца 17 адказамі (лепшыя вынікі Гародня 14 балаў, Ашмяны 16).

А вось 1 красавіка 13 балаў Анастасіі Самушчык і Дзмітрыя Лаўрэнюка сталі недасягальным вынікам для “Краменя”, прадстаўнікі якога прайгралі і дзецям Галіны Іванаўны Чарапок (у тых 7 ачкоў) на міжнародным завочным турніры Кубак гарадоў. Набралі ачкі ў міжнародны залік МАК і прадстаўнікі Краснасельскага.