Хрыстос уваскрос! Сёння Уваскрашэнне Хрыстова святкуе адначасова ўвесь хрысціянскі свет, што дазволіць і праваслаўным і каталіцкім вернікам больш глыбока прачуць Велікодныя ўрачыстасці. Уваскрашэнне Хрыста аб’яўляюць званы ў цэрквах, а людзі перадаюць адзін аднаму радасную навіну святочным прывітаннем.

Вялікдзень мае беспасярэднее дачыненне да нашага ўласнага жыцця і да жыцця вечнага. Спавядаючы Хрыста ўваскрэслым, мы выказваем сваю веру ў перамогу дабра над злом, жыцця над смерцю, ісціны над хлуснёю, святла над цемраю. Спавядаючы Хрыста ўваскрэслым, мы напаўняемся надзеяй, што гэткая перамога магчымая ў жыцці кожнага з нас.

Дарагія ваўкавычане, прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні са светлым і ўрачыстым святам - Вялікаднем!