Пастанову аб адмене аплаты за нацыянальныя візы для грамадзян Беларусі падпісаў міністар замежных справаў Польшчы Збігнеў Раў.

У адпаведнасьці з пастановай Міністра замежных спраў Польшчы ад 22 снежня 2020 году, што тычацца ніжэньня консульскіх збораў для грамадзян Беларусі, якія падаюць візавыя анкеты на атрыманьне нацыянальнай візы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аплата за прыём і разгляд візавай анкеты адменена па 31 снежня 2022 году, паведамляе Радыё Свабода.

Вызваленьне ад платы на нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі дзейнічала і да 31 снежня 2020 году.

Вызваленьне ад аплаты ня тычыцца тарыфу за разгляд апэляцыі. У выпадку адмовы ў выдачы нацыянальнай візы консульскі збор вяртаньню не падлягае.