Сёньня ў вячэрнім выпуску навін мясцовага тэлебачаньня — тэлеканала ВТВ паказалі сюжэт пра прайшоўшы 13 сьнежня навучальны занятак па падрыхтоўцы маючых адбыцца выбараў самі ведаеце каго.

Сюжэт як сюжэт, які адпавядае сучаснаму разуменьню становішча, гэта значыць — на ўзроўні аматарскага відэа. Але ні гэта галоўнае. Да гэта ўжо неяк прызвычаіўся. Вось дзе-дзе, а на нашым тэлебачаньні пара ўжо ўвесьці цэнзуру. Яшчэ калі віньшуюць раз 10 на дзень ваўкавычанку  Томару я магу зразумець — памыліўся працоўнік. Але калі ў тытрах выступаючага галоўнага інжынера Ваўкавыскага раённага вузла электрасувязі Балдоўскага Івана Антонавіча  пішуць  імя начальнік (ужо?!) не працуючага на гэтай пасадзе Акуліча Валерыя Міхайлавіча (чаму тады не пісаць дзеючага начальніка Рудоміна Анатоля Мікалаевіча?), а замест начальніка аддзела гандлю і паслуг райвыканкама пішуць начальнік гандлю і паслуг — гэта ўжо занадта.

Так і хочацца зьвярнуцца да нашых чыноўнікаў, у чыім падпарадкаваньні знаходзіцца ВТВ —  дайце вы гэтым людзям даведнік з правільным найменьнем пасад і сьпіс дзеючых кіраўнікоў улады, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый горада і раёна. Бо сорамна.