14 кастрычніка 2011 г. а 11.00 у раённым доме культуры адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Дню матулі.

Шаноўныя матулі! Мілыя жанчыны!

Прыміце самыя цёплыя словы віншавання з прыгожым восеньскім святам — Днём матулі!

У гэты святочны дзень выказваем пачуцці глыбокай удзячнасці і пакланення вам, нашы дарагія жанчыны — матулі.

Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, дабрабыт і ўтульнасць. Няхай дзеці нязменна радуюць вас поспехамі і дораць пяшчотную сыноўнюю і даччыную любоў.

Моцнага здароўя вам, міру, дабра, узаемаразумення і згоды ў сям’і!