14 жніўня, традыцыйна, у Ваўкавыску адбылася нефармальная сустрэча з удзелам грамадскіх актывістаў Ваўкавышчыны, гасцей са Свіслачы, Мастоў, Гародні, Менску. Гэтае мерапрыемства ладзіцца кожны год.

Сустрэча адбылася каля урочышча «Парахаўня», дзе чатыры гады таму па ініцыятыве жыхароў Ваўкавыска быў усталяваны крыж памяці ўсіх загінуўшых ад таталітарных рэжымаў у ХХ стагоддзі і мемарыяльны камень нявінным ахвярам. У старыя часы на месцы крыжа стаяла вуніяцкая царква. Да мемарыялу былі ускладзены кветкі, а потым гаспадары і госці накіравалісь у зону адпачынку.

У гэтым годзе у госці завіталі бард Зміцер Бартосік і старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, сябры грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду» і жыхары, не належачыя да партый і аб’яднанняў.  Гасцей пачаставалі традыцыйнай кашай, якую штогод робіць Вайтчук, а потым Зміцер Бартосік спеў свае лепшыя творы.

Фота: Vladus