СУСВЕТНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСАЎ
31 КАСТРЫЧНІКА 2020
ФАРМАТ ПРАВЯДЗЕННЯ – АНЛАЙН

ПАЧАТАК

00:00 Мiнск (GMT+3) 31.10.2020

17:00 Таронта (GMT-4) 30.10.2020

14:00 Сан-Францыска (GMT-7) 30.10.2020

10:00 Велiнгтон (GMT+13) 31.10.2020

ЗАКАНЧЭННЕ

02:00 Мiнск (GMT+3) 1.11.2020

19:00. Таронта (GMT-4) 31.10.2020

16:00 Сан-Францыска (UTC-8) 31.10.2020

12:00 Велiнгтон (GMT+13) 1.11.2020


Сусветны Кангрэс Беларусаў ставіць сваёй асноўнай мэтай кансалідацыю сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, навуковага патэнцыялу нацыі для вырашэння наяўнага палітычнага і эканамічнага крызісу і распрацоўкі плана пабудовы НОВАЙ СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСІ!

Упершыню за 26 гадоў незалежнай Беларусі дыяспары ўсяго свету аб'ядналі свае сілы для арганізацыі маштабнага мерапрыемства сусветнага ўзроўню. Кангрэс стане платформай для абмеркавання актуальных праблем, распрацоўкі стратэгіі выхаду з крызісу, аднаўлення зносінаў паміж беларусамі ўсяго свету і ўсталявання новых эфектыўных сувязяў.

На дадзены момант у Рэспубліцы Беларусь знаходзяцца пад ціскам, палітычнымі і эканамічнымі рэпрэсіямі прадстаўнікі ўсіх галінаў. Цяперашні палітычны крызіс - гэта вынік сістэмнага неэфектыўнага кіравання ў эканоміцы, заканадаўстве, свабодзе слова, сістэме адукацыі, ахове здароўя, культуры.


Арганізацыйны камітэт кангрэса плануе закрануць самыя актуальныя праблемы новай Беларусі ў сферы правоў і свабодаў чалавека, эканамічнага развіцця і прыцягнення інвестыцый, міжнароднага партнёрства і рэфармавання дзяржаўнага сектара, фінансавай палітыкі і сацыяльнага страхавання, экалогіі, тэхналагічнага развіцця грамадства і праблемы абнаўлення якаснага складу арміі, міліцыі, сістэмы адукацыі.

Правядзенне кангрэса ў анлайн-фармаце дазволіць сфармаваць некалькі тэматычных секцый, уключыць у праграму многіх аўтарытэтных прадстаўнікоў розных рухаў і ініцыятываў, палітычных і эканамічных аглядальнікаў, экспертаў у розных галінах, якія жывуць і працуюць па ўсім свеце ў розных часавых паясах.


Беларусы замежжа выступаюць за плюралізм думак у абмеркаванні самых вострых пытанняў, абмен досведам паміж краінамі і супольнасцямі, за выкарыстанне практыкі дэмакратычных дзяржаў у пабудове новай, вольнай Беларусі і ставяць перад сабой глабальную задачу: прэзентаваць грамадскасці рэальныя інструменты рашэння не толькі наяўнага крызісу, але і аднаўлення эканомікі, пабудовы прававой дзяржавы, аднаўлення геапалітычных сувязяў.


Удзельнічаць уякасці спікераў кангрэса далі згоду Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе штаба, прадстаўнікі Рады БНР на чале з Івонкай Сурвілай, сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады Павел Латушка, палiтык i грамадскi дзеяч Вольга Карач, заснавальнік таварыства «Беларусы замежжа» Арцём Лядоўскі, дыпламат i экс-пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Iгар Ляшчэня i iншыя.

Арганізацыйны камітэт заклікае ўсе зацікаўленыя бакі далучыцца да Сусветнага Кангрэса Беларусаў.

Сайт кангрэса: belaruscongress.org
Прэс-служба кангрэса: [email protected]

Facebook: www.facebook.com/belaruscongress/
Instagram: @belaruscongress
Telegram: t.me/belaruscongress
Twitter: @BelarusCongress