Чужая мова, не іначай
Нам – злосны брэх сабачы,
Калі нахабная апека
Муштруе чалавека!

Вінцук Адважны

Сёння Міжнародны дзень роднай мовы — заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца 21 лютага з 2000 года з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму прэвентыўнага маніторынгу, закліканую адсочваць стан моваў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню сітуацыі.

Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.

Дата супадае з «Language Martyrs ‘Day» — адзначаецца ў Бангладэшы як дзень памяці аб крывавых падзеях 1952 года — дзень, калі пакістанская паліцыя расправілася з прыхільнікамі прызнання бэнгальскай мовы ў якасці афіцыйнай мовы ва ўсходнім Пакістане (Бангладэш з 1971 года).

Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы (Рэзалюцыя № ?/RES/56/262) і заклікала дзяржавы-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

У гэтым Міжнародным годзе роднай мовы ён прысвечаны тэме «Інфармацыйныя тэхналогіі і камунікацыі ў справе захавання і папулярызацыі моў і моўнай разнастайнасці». Яе выбар падкрэслівае велізарны патэнцыял новых тэхналогій у захаванні, дакументаванні і падтрымкі выкарыстання родных моў. У бягучым годзе ЮНЕСКА пачне правядзенне кампаніі з выкарыстаннем сацыяльных сетак Твітэр і Фэйсбук з мэтай далучыць карыстальнікаў Інтэрнэту ў абмен вопытам, фатаграфіямі і відэасюжэтамі, якія дэманструюць патэнцыйныя магчымасці новых тэхналогій у аказанні падтрымкі моўнай разнастайнасьці.

Паважаныя чытачы нашага блога! Калектыў аўтараў прапануе вам сёння ў Міжнародны дзень роднай мовы падтрымаць Матчыну мову — пакідайце, калі ласка, каментары на сайце на беларускай мове.