4 сакавіка ў Гародні адбыўся фальклёрны кірмаш з нагоды дня святога Казіміра, называны «Казюкамі».

На Савецкай плошчы афіцыйны кірмаш зладзіў праўладны Саюз палякаў Беларусі пры падтрымцы аддзелу культуры Гарадзенскага гарвыканкаму. Ён разгарнуўся ў цэнтры горада. 132 майстра розных узроўняў і ўзростаў з Гарадзенскай, Менскай і Віцебскай вобласцей прапаноўвалі вырабы з бісеру, саломкі, скуры і лазы, керамічныя і каваныя вырабы, жывапісныя палотны і мяккія цацкі.

Ваўкавыскі раённы цэнтр рамёстваў, які прымаў удзел у кірмашы, распрадаў усе вырабы, што прывез на свята, і з’ехаў да хаты з пустымі рукамі.

У гэты ж час памяшканні польскага кансулята адбылося казюкоўскае мерапрыемства, якое традыцыйна ладзіць незарэгістраваны Саюз палякаў.

Святы Казімір быў сынам вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Казіміра Ягелёнчыка. Апошнія гады жыцця ён правёў у Гародні, дзе памёр 4 сакавіка 1484 г., але пахаваны быў у Вільні.