Указам Прэзыдэнта ад 1 кастрычніка 2012 г. № 447 за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, заслугі ў развіцці сістэмы адукацыі медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджаны намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» КАРАЖАН Алена Іванаўна, аператар лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі кансервавага цэха Ваўкавыскага ААТ «Беллакт» САВІЧ Галіна Уладзіміраўна і цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 5-га склікання начальнік упраўлення адукацыі Гарадзенскага аблвыканкама СЯГОДНІК Аляксандр Іванавіч.