Вадохрышча — зіме палова. «Трашчы не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы», — кажа на мароз прымаўка.

Пасля строгага ўчарашняга паста сёння праваслаўныя святкуюць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Янам Прадцечам Ісуса Хрыста ў водах ракі Ярдан.

У гэты дзень у Беларусі традыцыйна хрысцяць дзяцей. Гэта таксама дзень водных працэдураў.

Сёння такія працэдуры ўжо які год запар «прымалі» таксама ў Краснасельскім. На возеры санаторыя «Пралеска» праваслаўны святар правёў богаслужэнне і асвяціў ваду, пасля чаго ўсе ахвотныя змаглі акунуцца ў палонку.

Гледачы на беразе апладысментамі сустракалі і выпраўлялі купальшчыкаў, якіх налічылася больш за 50! Дакладна падлічылі ўвечары - каля 70 узроставых катэгорый ад 12 да 60 гадоў, з іх 8 жанчын. А гледачоў назбірался ўтрая больш.

Фота Уладзімір Антонаў