23 сьнежня на пашыранай сесіі Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў адбылося ўшаноўваньне лепшых гарадзенскіх вытворцаў.

Лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расейскай Федэрацыі» 2010 г. у намінацыі «Харчовыя тавары» стала ААТ «Беллакт». Лаўрэатамі конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2010 г. сталі зноў ААТ «Беллакт» і філіял «Ваўкавыскі хлебазавод» РУВП «Гародняхлебпрам», у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэньня» лаўрэатам стала ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».
Нашы віньшаваньні лаўрэатам!