1 лістапада адбыўся чарговы абласны інтэлектуальны турнір “Кубак Кронана”. У ліку лепшых 34 каманд традыцыйна спрабавалі заявіць пра сябе нашы землякі. У чарговы раз гадаванцы Галіны Іванаўны Чарапок даказалі, што з’яўляюцца аднымі з лідэраў Гродзеншчыны, і трэцяе месца ў агульным заліку каманды “Овца и 5 волчат”.

Сапраўдным адкрыццём турніра стала гульня новай маладой каманды “Шэракі”, якія да вельмі годнага выступлення дадалі сенсацыйнае 4-е месца (так званы драўляны медаль) у галоўнай гульні “ЧГК”. Прадстаўнікі клубаў “Фартуна” (СШ № 2 г.п. Рось, трэнер Барысевіч Т.У.) і “Дэбют” (Ваўкавыскі раённы ЦПР, трэнер Бубноў А.В.) каманды “220 В” і “Стык у стык” могуць ганарыцца прыстойнымі месцамі, на жаль, пакуль далёкімі да прызавых. Каманды дзякуюць гарадскому і раеннаму цэнтрам пазашкольнай працы, якія традыцыйна арганізавалі паездку на спаборніцтвы.

Бліжэйшымі інтэлектуальнымі бітвамі стануць чэмпіянат раёна сярод школьнікаў па інтэлектуальных гульнях у лістападзе, і традыцыйны разагрэвачны турнір на пляцоўцы Ваўкавыскага раённага ЦПР г.п. Краснасельскі, на які далі папярэднюю згоду прыехаць не толькі нашы вядучыя каманды, але таксама госці з Гародні.
Далучайцеся!

Вось вынікі выступленняў нашых каманд:

“Овца и 5 волчат” у гульні ЧГК 6-е месца, Медыя-Азбука 4, Рызыкуй 7, Свая гульня 6, агульна-каманднае месца 3-е.
“Шэракі” 4, 12, 20, 9, 6
“220 В” 13, 22, 8, 15, 13
“Стык у стык” 12, 15, 23, 20, 21