Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк  затрыманы пад час разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску. Напярэдадні міліцыянты спрабавалі перашкодзіць яму паехаць цягніком у Менск, але Гуляк здолеў уцячы. Сёньня менскія суды разгледзяць справы затрыманых. Ім пагражае да 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу.