4 ліпеня клуб Ваўкавыскіх інтэлектуалаў чарговай гульнёй завяршыў сезон 2010-2011.

Дзве лепшыя каманды клуба “Чегеварушкі” (капітан А. Тарановіч) і “Ньюс-В” у чарговы раз даказалі сваю моц і не саступілі лідэрства і ў турніры, і па выніках за ўвесь сезон. “Крэмень”, “Салагі”, “Ріск”, “Благавест” могуць ганарыцца рэгулярнымі ўдзеламі ў спаборніцтвах, каманды клуба ўдзельнічалі ў турнірах г. Ашмян, Ліды, Гродна. У чарговы раз дзякуючы самаадданай працы Галіны Іванаўны Чарапок ваўкавыскім інтэлектуалам было шмат магчымасцяў для развіцця сваіх здольнасцей. Аднак мы заклікаем людзей далучацца да нашага руху, няўжо раз у месяц не знойдзецца яшчэ асобаў, здольных прыйсці і насычана правесці час у нашай вясёлай кампаніі? На невялічкія прызы Галіна Іванаўна заўсёды выдзяляе тыя грошы, якія яна атрымала за арганізацыю дзейнасці нашага народнага клуба, а райвыканкам не тое што не падтрымлівае дзейнасць інтэлектуальнага клуба, але пазбавіў нас памяшкання.

Аднак пакуль ёсць Г.І. Чарапок, будзе жыць ваўкавыскі інтэлект. Ён бы мог стаць адной яскравых рысаў нашага раёну, але ваўкавыскія выканаўчыя ўлады павярнуліся да яго адным месцам!