Калі жыхары вёсак і пасёлкаў 2004 года нараджэння пераканаўча  (8:0 над Слонімам і 3:1 над Гродзенскім раёнам) заваявалі пуцёўку ў фінальную частку турніра, то хлопцам 2002 года нараджэння прыйшлося вельмі складана. За 15 хвілін да канца другога тайма мы гарэлі 0:4 і галоўнай думкай была хоць «размачыць» лік.

Аднак маральныя якасці дзяцей, воля да перамогі, рызыка – і выратаванне 4:4. На большае моцы не хапіла.

Не кожны стане зарабляць на жыццё футболам (хоць у складзе нашай каманды ёсць вельмі перспектыўныя людзі). Аднак верыць у сябе, не апускаць рукі – вось навошта патрэбны любыя спаборніцтвы. Асабліва сёння, калі большасць дзяцей выбірае віртуальныя гульні.

На наступным тыдні пройдуць фіналы, і вельмі хацелася б, каб нашы дзеці без траўм, на пазітыве зноў паказалі свае лепшыя якасці. А колькасць балаў у табліце на дзіцячым узроўні не галоўнае. Галоўнае – каб гэтыя юнакі выраслі годнымі, абавязковымі, паспяховымі асобамі.

Аляксандр Бубноў