Наш зямляк паўабаронца Яўген Савасцьянаў вярнуўся ў стан Нёмана пасля прагляду ў салігорскім Шахцёры.

Гродзенскі клуб прапанаваў футбалісту працягнуць кантракт.

На днях, 30 студзеня, Яўген адсвяткаваў свой 29-ы дзень нараджэння.

Апроч таго, да асноўнага складу ў бліжэйшы час далучыцца Пол Ралан Бебе Кінге. У той жа час, сітуацыя наконт будучыні паўабаронцы Філіпа Рудзіка ў Нёмане застаецца нявызначанай, паведамляе прэс-служба клуба.