У гродзенскім футбольным манежы праходзіць з 24 па 26 красавіка праходзіць турнір памяці Героя Савецкага Саюза Івана Лебедзева сярод юнакоў 2004 года нараджэння.

На турніры ў першы дзень каманды футбалістаў 2004 года нараджэння правялі па адной гульні. Спачатку «Неман-1» перамог «Белкард» 8:0, а вось нашы хлопцы павінны былі вырашыць сваю пазіцыю – ніжэй, альбо вышэй мы будзем «Нёмана-2».

На першых хвілінах фізіялагічная перавага (у нас каманда пераважна 2003 г.н) і напор дапамаглі ваўкавычанам стварыць некалькі небяспечных момантаў, аднак варатар гродзенцаў здолеў своечасова перакрываць вароты. Пасля больш вопытныя гаспадары паспрабавалі забраць мяч і наладзіць рэгулярныя набегі на ваўкавыскую браму.

Некалькі стандартаў, калі выпадкова мяч трапляў у руку нашым хлопцам, кутавыя, нешматлікія контратакі – нягледзячы на мізэрную колькасць момантаў у гродзенцаў, тыя здолелі выйсці наперад. У адрознення ад нашых, якія ці проста білі ў варатара, ці наогул пазбаўляліся ад мяча, замест каб прабіць, у сярэдзіне другога тайма неманаўцы не мудрагеліста навесілі мяч у нашу штрафную, і таксама проста пратыкнулі яго ў вароты.

Але мы не паспелі пасыпаць галаву попелам, як нарэшцэ Ягор Швяцоў рэалізаваў свой чарговы момант і зраўняў лік.

У гэты напружаны момант трэнер ваўкавычан Павел Букраба вырашыў даверыць другому брамніку лёс матча. Таксама ён накіроўваў на дыспетчарскую пазіцыю апорніка хлопца 2004 года нараджэння, думаючы не толькі пра вынік (які, відавочна па эмоцыях, быў сёння нечаму звыш важным для трэнера), а і пра неабходнасць гульнявой практыкі ўсім сваім футбалістам.

больш за ўсё гледачоў збіраецца на гульні гродзенскіх каманд

Нікога не задаваляў нічэйны рэзультат, ваўкавычане імкнуліся цалкам забраць мяч і атакаваць, гродзенцы спрабавалі перахопліваць і контр-атакаваць. Кожны стандарт ля нашых варот прымушаў сціскаць кулакі і маліцца найбольш эмацыйных бацькоў. Аднак мы дапусцілі толькі адну буйную памылку ў абароне, самааддана прыкрыўшы сабой мільён дробных, за якія больш вопытны супернік нас бы пакараў жорстка.

І адбылося цуда, калі крыху падсвістваючыя гаспадарам суддзі вырашылі не звяртаць увагу на выйгранае Швяцовым Ягорам «на мяжы фола» адзінаборства, якое скончылася трапным ударам напрыканцы гульні.  Яшчэ некалькі хаатычных апошніх хвілін, і мы шчасліва віншуем адзін аднаго з перамогай 1:2!

Заўтра нас чакаюць Жодзіна і Салігорск, у сераду «Белкард» і «Нёман-1». Хочацца падзякаваць бацькам ваўкавычан, якія заўтра разам з трэнерам будуць сваім ходам дастаўляць дзяцей на спаборніцтва.

Наконт магчымых вынікаў у нас пакуль розныя думкі, але асабіста я чакаю прагрэсу ў нашых камандных дзеяннях (асабліва ў завяршальнай фазе), таму што толькі паляпшэнне нашай гульні можа дазволіць прэтэндаваць на станоўчы вынік у гульні з футбалістамі элітных клубаў Беларусі 2004 года.

Аляксандр Бубноў