10 студзеня, у аўторак, з 14-й па 16-ю гадзіну ў Інфацэнтры “Культура-інфа” будзе працаваць “гарачая лінія” з удзелам начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігарам ЧАРНЯЎСКІМ.

Пытанні, звязаныя з аховай гісторыка-культурнай спадчыны, можна задаваць па тэлефонах — (8-017) 290-22-50 і 292-99-18 — непасрэдна 10 студзеня, альбо загадзя праз электронную пошту: [email protected]