• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 11 красавіка 1889 года ў Ваўкавыску нарадзіўся савецкі кінарэжысёр Оскар Міхайлавіч ГАЛАЙ.

У 1909 г. скончыў Брэст-Літоўскае камерцыйнае вучылішча. У 1909-1910 гг. працаваў тэатральным дэкаратарам. У 1913 г. скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча Літаратурна-мастацкага таварыства (рэжысёрскае аддзяленьне) і працаваў памочнікам рэжысёра на кінафабрыцы Бахаравай. У 1913-1914 гг. навучаўся ў Парыжскай Акадэміі мастацтваў. У 1915-1926 гг. служыў у войску і адначасова працаваў рэжысёрам шэрагу тэатраў і кіраўніком мастацкіх гурткоў. У 1926-1929 гг .- рэжысёр фабрыкі «Совкино» у Ленінградзе, у 1930-1933 гг. — «Союзкино». Першыя фільмы зьняў у тандэме з аператарам М. А. Гальперам. У 1933-1946 гг .- рэжысёр кінастудыі «Лентехфильм», з 1946 г. на студыі «Леннаучфильм». Рэжысёр шматлікіх навукова-папулярных фільмаў.

Фільмаграфія
1928 — Жалезны конь (пра механізацыю сялянскай працы на вёсцы)
1928 — Касая лінія (аб барацьбе з п’янствам і прагуламі у працоўным побыце)
1929 — Бунт бабуль (аб пераадоленьні нацыянальнай розні)
1930 — Тварам да твара (іншая назва «Камандзір снягоў» — пра шкодніцкую дзейнасьць былога белагвардзейца на пасадзе тэхнічнага дырэктара трэста па нарыхтоўцы пушніны)
1931 — Сакрэт (аб імкненьні завадской моладзі рацыяналізаваць вытворчасьць)

Памёр у 1963 годзе.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

В Волковыске проводятся раскопки захоронений

Да я тоже слышал .один мой знакомый говарил что его хотели вытащить. но не смогли .пригоняли танк...


Люстрадзён на сёньня

Эх, знал бы генерал, что улица, названная в честь его, спустя 70 с лишних лет напоминает руины 1944-...


Скарб XV–XVI стст. з-пад Ваўкавыска: папярэднія вынікі даследаванняў

в статье нет классифицирована "разбивка" по номиналам,хотя это важно при исследовании таких комплекс...


Юбілей забытага заснавальніка Ваўкавыскага музея

Партрет Пеха в музее, это ешче не памяць о нем


Юбілей забытага заснавальніка Ваўкавыскага музея

Хм. Так автор имел ввиду наверно как раз забывчивость музея о круглой дате Пеха