Архив записей с тегом ‘Люстрадзён’

Люстрадзён на сёньня

zhukouski_s

У гэты дзень 13 траўня 1875 г. у вёсцы Ендрыхаўцы нарадзіўся вядомы жывапісец Станіслаў Юліянавіч ЖУКОЎСКІ, аб чым захаваўся запіс у архіве касьцёла гарпасёлка Рось: “Тысяча восемсот семдзесят пятага года мая двадцаць сёмага дня ў Роскім рымска-каталіцкім парафіяльным касцёле ахрышчанае дзіця па імені Станіслаў… дваран Іюліяна і Марыі, ад народзінаў Вяржбіцкай, Жукоўскіх, законных сужэнцаў сын, [...]

Люстрадзён на сёньня

Najdziuk

12 траўня 1909 года (па іншых дадзеных — 15 траўня) у вёсцы Бойдаты на Ваўкавышчыне нарадзіўся дзеяч беларускага міжваеннага руху ў Заходняй Беларусі, дырэктар Беларускай Друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні Язэп НАЙДЗЮК. Па вайне ён апынуўся ў Польшчы ў горадзе Інаўроцлаў, дзе да мерці хаваўся ад пераследу савецкіх уладаў пад чужым прозвішчам. Вучыўся ў [...]

Люстрадзён на сёньня

10 мая 1948 года в Волковыске был открыт городской парк культуры и отдыха, первое дерево в котором было посажено первым секретарем горкома партии, участником Великой Отечественной войны Дмитрием Ивановичем Котовым, под чьим руководством происходило восстановление Волковысского района. Ранее в парке имелись детские аттракционы и «теремок», в котором проводили дискотеки и различные увеселительные мероприятия. Но «теремок»

Люстрадзён на сёньня

6 траўня 1944 года ў Ваўкавыску нарадзіўся лекар, скакун у ваду, 12-ціразовы чэмпіён Польшчы па скачках з трампліна (1959, 1962, 1963, 1965, 1966, 1967) і вышкі (1959, 1963, 1965, 1966, 1967, 1970), удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыме (1960) і Мексіцы (1968) Ежы КАВАЛЕЎСКІ.

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 30 красавіка 1958 года Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР вёска Рось Ваўкавыскага раёна ператворана ў гарадскі пасёлак Рось, вёска Красное Село Ваўкавыскага раёна ператворана ў працоўны пасёлак з прысваеннем яму наймення рабочы пасёлак Краснасельскі.

Люстрадзён на сёньня

pavluc

У гэты дзень 28 красавіка 1960 г. у Ваўкавыску нарадзіўся акцёр тэатра і кіно ПАЎЛЮЦЬ Вячаслаў Паўлавіч. У 1977 годзе скончыў сярэднюю школу № 3. Вучыўся ў Мінскім культурна-асветніцкім вучылішчы. У 1987 годзе скончыў БДТМІ. У гэтым жа годзе быў прыняты ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, акцёрам якога з’яўляецца па сённяшні дзень. За [...]

Люстрадзён на сёньня

szareiko

У гэты дзень 23 красавіка 1916 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны Пётр ШАРЭЙКА. Сын Томаса Шарэйкі і Сафіі Севашкевіч. У 1936-1939 гг. — студэнт медыцынскага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1941 г. вывучаў медыцыну ў Нацыянальным інстытуце медыцыны ў Львове. Дыплём лекара атрымаў 25 чэрвеня 1941 г. Абараніў [...]

Люстрадзён на сёньня

krasko_a_i

У гэты дзень 22 красавіка 1967 г. ў в. Майсеевічы Ваўкавыскага раёна нарадзіўся КРАСЬКО Аляксей Іванавіч, воін-інтэрнацыяналіст. Паляк. Член ВЛКСМ. Маці, Ванда Іванаўна, бацька, Іван Аляксандравіч, пенсіянеры. У 1984 г. скончыў Майсеевіцкую сярэднюю школу. Працаваў у калгасе «Зорка» кіроўцам. У 1985 г. прызваны Ў Савецкую Армію Ваўкавыскім РВК. У Аўганістане радавы А. I. Красько служыў [...]

Люстрадзён на сёньня

mudrenko_jakov

У гэты дзень 19 красавіка 1910 г. у  в.Нячаева Златапольскага раёна Кіеўскай вобласці (цяпер Шпалянскі раён Чаркаскай вобласці) нарадзіўся удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Якаў Кірылавіч МУДРЭНКА. З 1929 года працаваў настаўнікам, вучыўся ў Чаркаскім педінстытуце. З 1932 г. у Чырвонай Арміі. Кадравым ваенным стаў пасля заканчэння Адэскага ваеннага [...]

Люстрадзён на сёньня

kobrynsky_natan

У 1910 г. у Ваўкавыску нарадзіўся Натан Яфімавіч КОБРЫНСКІ — расейскі вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1951). Брат Арона Кобрынскага. Дакладныя дадзеныя, на жаль, не захаваліся. У 1931 г. скончыў Маскоўскі інстытут сілікатаў і будматэрыялаў

Люстрадзён на сёньня

Karpiuk_Alaksiej

14 красавіка 1920 г. у вёсцы Страшава каля Гарадка на Беласточчыне нарадзіўся партызан і франтавік, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, сябар і паплечнік Васіля Быкава Аляксей Нічыпаравіч КАРПЮК. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна «Віртуці Мілітары». Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Люстрадзён на сёньня

krynin_sm

14 красавіка 1920 г. у с. Мікалаеўскае Енатаеўскага раёна Астраханскай вобласці ў сям’і селяніна нарадзіўся ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза Сцяпан Міхайлавіч КРЫНІН. Скончыў пачатковую школу. Да вайны жыў і працаваў у саўгасе «Сарпа» Юстынскага раёна Калмыцкай АССР, пазней на Астраханскім рыбакамбінаце. У Чырвонай Арміі з 1940 г. На франтах Вялікай Айчыннай вайны [...]

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 11 красавіка 1889 года ў Ваўкавыску нарадзіўся расейскі кінарэжысёр Оскар Міхайлавіч ГАЛАЙ. У 1909 г. скончыў Брэст-Літоўскае камерцыйнае вучылішча. У 1909-1910 гг. працаваў тэатральным дэкаратарам. У 1913 г. скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча Літаратурна-мастацкага таварыства (рэжысёрскае аддзяленьне) і працаваў памочнікам рэжысёра на кінафабрыцы Бахаравай.

Люстрадзён на сёньня

gerb_1845

6 красавіка 1845 г. зацверджаны герб павятовага горада Ваўкавыска разам з іншымі гербамі гарадоў Гарадзенскай губерні. Знаходзячыся з 1795 года ў складзе Расейскай Iмперыi, Ваўкавыск як павятовы горад Гарадзенскай губернi 6 красавiка 1845 года атрымаў ад расейскага iмператара Мiкалая I свой герб: «Шчыт падзелены на дзве паловы:

Люстрадзён на сёньня

MedvedevGavrNik

6 красавіка 1918 года ў вёсцы Валоўка (цяпер частка вёскі Альхоўка) Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці ў сям’і селяніна нарадзіўся ўдзельнік баёў за вызваленне Ваўкавыска МЯДЗВЕДЗЕЎ Гаўрыла Мікалаевіч — камандзір разліку кулямётнай роты 336-га стралковага палка 5-й стралковай Арлоўскай Чырванасцяжнай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.