• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Знакаміты зямляк Міхась Вераціла адзначае юбілей

Знакаміты зямляк Міхась Вераціла адзначае юбілей

11 студзеня 2017 г. адзначае 80-гадовы юбілей наш знакаміты зямляк Міхась Вераціла.

Беларускі  калекцыянер, краязнаўца, мастак, археолаг, паэт Міхась Вераціла (Міхаіл Уладзіміравіч) нарадзіўся 11 студзеня 1937 г. у в. Навасёлкі Ваўкавыскага раёна.

Паходзіць з сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу у мястэчку Рось. З 1955 г. працаваў у вытворчым аб’яднанні «Ваўкавыскцэментнашыфер» электрыкам, слесарам, маляром, мастаком. У 1956-1959 г. служыў на флоце.

Ад 1947 г. збірае прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі (грашовыя знакі, беларускія паштовыя маркі, друкі, кафлю, рэцэпты народнай медыцыны). Аўтар папулярных і навуковых артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, этнаграфіі. Выявіў і вывучаў старажытныя помнікі на Ваўкавышчыне: могільнік культуры шарападобных амфар, крэмнездабыўныя шахты каля мястэчка Краснасельскі, старажытнаславянскае паселішча ля Навасёлак, раннехрысціянскія  могільнікі, уніяцкую драўляную царкву на могільніку ў в. Калантаі.

Як мастак па інтэр’ерах афармляў аб’екты культуры на Гарадзеншчыне: зона адпачынку ВА «Ваўкавыскцэментнашыфер», Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей, кактэйль-бар у санаторыі-прафілакторыі «Пралеска», класы ў Краснасельскай СШ, дзе кіраваў клубам дзіцячай творчасці «Умелыя рукі» (1974-1986 гг.). Выканаў многія помнікі і мемарыяльныя дошкі ў Ваўкавыскім, Мастоўскім, Бераставіцкім раёнах, адрэстаўраваў шматлікія археалагічныя экспанаты для музеяў Мінска, Гродна, Гудзевічаў, Ваўкавыска.

Як разбяр па дрэве ўдзельнічае ў выставах з 1974 г. Ад 1963 г. друкуе вершы, апавяданні. Выдаў зборнік лірыкі «Спакуса» (Ваўкавыск, 1993).



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

В Волковыске проводятся раскопки захоронений

Да я тоже слышал .один мой знакомый говарил что его хотели вытащить. но не смогли .пригоняли танк...


Люстрадзён на сёньня

Эх, знал бы генерал, что улица, названная в честь его, спустя 70 с лишних лет напоминает руины 1944-...


Скарб XV–XVI стст. з-пад Ваўкавыска: папярэднія вынікі даследаванняў

в статье нет классифицирована "разбивка" по номиналам,хотя это важно при исследовании таких комплекс...


Юбілей забытага заснавальніка Ваўкавыскага музея

Партрет Пеха в музее, это ешче не памяць о нем


Юбілей забытага заснавальніка Ваўкавыскага музея

Хм. Так автор имел ввиду наверно как раз забывчивость музея о круглой дате Пеха