• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

Люстрадзён на сёньня

1 кастрычніка 1928 года ў Ваўкавыску нарадзіўся польскі рэжысёр і сцэнарыст Рышард РЫДЗЕЎСКІ.

Член Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў. У 1952 годзе скончыў факультэт польскай філалогіі і сацыялогіі ва Вроцлаўскім універсітэце, у 1955 годзе — рэжысёрскі факультэт Вышэйшай школы кіно ў Лодзі, дыплом якой атрымаў у 1971 годзе.

У 1978 годзе на Міжнародным кінафестывалі сярэдне- і кароткаметражных фільмаў (пра дзяцей і для дзяцей) у Зальцбургу атрымаў адразу чатыры прыза за фільм «Чаканне»: прыз журы, гледачоў, крытыкаў і ганаровую ўзнагароду Зальцбурга за лепшы фільм.

Памёр 28 лютага 2014 г.

Індывідуальныя ўзнагароды

1973 — фільм «На пераездзе» — Познань (Міжнародны кінафестываль маладых гледачоў «Ale Kino!») — узнагарода за лепшы фільм для маладога пакалення Міністэрства адукацыі
1977 — фільм «У чаканні быць сям’ёй…» — Познань (Міжнародны кінафестываль маладых гледачоў «Ale Kino!») — галоўная ўзнагарода ад Саюза польскіх харцэраў за падняцце адукацыйных каштоўнасцей у сцэнарыі
1985 — фільм «Дзень калібры» — Чыкага (МКФ для дзяцей) — заахвочвальная прэмія

Другія буйныя ўзнагароды за фільмы

1975 — «Дом маіх сыноў» Гдыня (Фестываль польскага кіно) — спецыяльны прыз журы ў катэгорыі тэлефільмаў, прыз за галоўную жаночую ролю Зофье Ярашэўскай
1976 — «Дом маіх сыноў» Монтэ-Карла (Міжнародны кінафестываль тэлевізійных фільмаў) — прыз Міжнароднага каталіцкага бюро фільмаў і прыз журы Сусветнай асацыяцыі сяброў дзяцей
1976 — «Дом маіх сыноў» Кашалін (Фестываль кінематаграфічных дэбютаў «Моладзь і кіно») — прыз за тэлевізійны фільм

Фільмаграфія

Рэжысёр фільмаў:
Trzy kroki od milosci (1987)
Menedżer (1985)
Alabama (1984)
Podróż nad morze (1983)
Dzień kolibra (1983)
Podwójne calypso (1981)
Błękitna strzała (1980)
Akwarele (1978)
Zanim nadejdzie dzie? (1976)
Kitka (1975)
Punkt widzenia (1973)
Druzynowy (1973)
Droga w świetle księżyca (1972)
Egzamin (1972)
Znicz olimpijski (1969)
Piąta rano (1969)
Samotność we dwoje (1968)
Katarynka (1967
Mąż pod łóżkiem (1967)
Pieśń triumfującej miłości (1967)
Pavoncello (1967)
Stajnia na Salvatorze (1967)
Kochajmy syrenki (1966)
Głos ma prokurator (1965)
Sam pośród miasta (1965)
Zakochani są między nami (1964)
Zacne grzechy (1963)
Drugi brzeg (1962)
Szczęściarz Antoni (1960)
Krzyżacy (1960)
Małe dramaty (1958)
Historia jednego myśliwca (1958
Wraki (1956)

Сцэнарыі:
Trzy kroki od miłości (1987)
Menedżer (1985)
Alabama (1984)
Podróż nad morze (1983)
Dzień kolibra (1983)
Podwójne calypso (1981)
Akwarele (1978)
і інш.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Волковыск в старых фотографиях

Проект "Волковыск в старых фотографиях" действующий? Почти случайно забрела, увидела фото пробабушки...


Деревня Шнипово

где можно прочитать историю деревни?


Волковыск в старых фотографиях

wiktar, вы пишете "у нас". Вы сейчас живете в Волковыске? Не знаете случайно, сохранились ли книги р...


Последнее Купалье деревни Шауличи

Жесть (((


В те времена былинные…

Спасибо за статью и фотографии. С ностальгией вспоминала те времена. На фотографии узнала наши две г...


Бой в деревне Ятвезь

Оно конечно – смерть фашистам , но а как же МИРНЫЕ ЖИТЕЛИ ???? Разбомбили остатки деревни , да...