• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

Люстрадзён на сёньня

10 студзеня 1897 г. у мястэчку Поразава Ваўкавыскага павета Гарадзенскай губерні нарадзілася бібліёграф, першы загадчык аддзела беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкi Беларусі Юлія Іосіфаўна БІБІЛА.

Нарадзілася ў сям’і валаснога пісара Іосіфа Бібілы. Ужо ў падлеткавым узросце была апантаная імкненнем да ведаў. Сярод самастойных эмансіпіраваных дзяўчат у тыя часы модна было паступаць на Бестужаўскія курсы ў Пецярбургу. Юлія таксама скончыла іх. Пасля была рэвалюцыя. Дзяўчына ўладкавалася працаваць школьнай настаўніцай у Бабруйску.

Увосень 1921 г. у Мінску адкрылася Універсітэцкая бібліятэка. Юлія пачала ў ёй працаваць, адначасова ўладкавалася на пррацу ў школу ў Наркамасветы.

З 1922 г. працавала загадчыкам беларускага аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Вучылася на этна-лінгвістычным аддзяленні факультэта грамадскіх навук БДУ (скончыла ў 1925 г.). Распачала бібліяграфічную рэгістрацыю друку БССР, складанне краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі. Склала бібліяграфію твораў Цішкі Гартнага, надрукаваную ў зборніку «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы» (1928 г.). Апублікавала матэрыялы да біяграфіі Цёткі (у часопісе «Запіскі аддзела гуманітарных навук», 1928 г., кніга 2, Працы клясы філалогіі). У 1930-я гады рэпрэсавана і выслана за межы Беларусі. У 1937-1959 гг. была галоўным бібліёграфам бібліятэкі Саратаўскага універсітэта. Вярнулася ў Мінск у 1959 г.. Працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, пакінула ўспаміны пра яе.

Памерла 9 снежня 1974 г. у Мінску.



Комментарии

Евгений Дуборай 2015/01/10 21:26 / Ответить

Интересно. Спасибо


Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Волковыск в старых фотографиях

Проект "Волковыск в старых фотографиях" действующий? Почти случайно забрела, увидела фото пробабушки...


Деревня Шнипово

где можно прочитать историю деревни?


Волковыск в старых фотографиях

wiktar, вы пишете "у нас". Вы сейчас живете в Волковыске? Не знаете случайно, сохранились ли книги р...


Последнее Купалье деревни Шауличи

Жесть (((


В те времена былинные…

Спасибо за статью и фотографии. С ностальгией вспоминала те времена. На фотографии узнала наши две г...


Бой в деревне Ятвезь

Оно конечно – смерть фашистам , но а как же МИРНЫЕ ЖИТЕЛИ ???? Разбомбили остатки деревни , да...