• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

25 траўня 1868 года ў Ваўкавыску нарадзіўся шахматыст, прэтэндэнт на сусьветнае першынство, шахматны тэарэтык, практык і журналіст, гросмайстар ЯНОЎСКІ Давід Маркелавіч.

Жыў у Расеі, Францыі, ЗША. Пераможца буйных міжнародных турніраў у Вене (1896 г.), Монте-Карла (1901 г.), Парыжы (1902 г.) і мноства матчавых сустрэч. Удзельнік матчаў на першынство сьвету з Эмануэлем Ласкерам (1909 і 1910 гг.). Унёс каштоўны ўклад у развіцьцё дэбютнай тэорыі.

Не атрымаўшы сур’ёзнай адукацыі, Яноўскі тым не меньш валодаў высокай агульнай культурай, свабодна гаварыў па-руску, па-французску, па-нямецку, па-польску і па-ангельску. Ва ўзросьце 23 гадоў ён прыехаў у Парыж, дзе хутка ўразіў парыжскіх шахматыстаў дасціпнай і яркай гульнёй. Да 1-й сусьветнай вайны выступаў у спаборніцтвах як прадстаўнік Расеі. Выйграўшы першы прыз у чэмпіянаце Caf? de la R?gence (знакамітае парыжскае кафэ, якое ў XVIII і XIX стагоддзях праславілася як цэнтр гульні ў шахматы), Яноўскі затым змагаўся амаль ва ўсіх буйных шахматных спаборніцтвах таго часу, яго лепшы перыяд быў паміж 1898 і 1906 гадамі. Вандруючы з турніру на турнір, ён ашаламляў сваіх праціўнікаў яркімі нападамі і раптоўнымі ўдарамі. Сярод пацярпелых пабывалі ўсе вядучыя шахматысты сьвету, уключаючы і Ласкера. Пад уражаньнем сваіх турнірных посьпехаў і некалькіх удалых партый з чэмпіёнам сьвету Ласкерам Яноўскі адважыўся выклікаць яго на матч, але сілы былі няроўныя. Вынік аказаўся жаласным. Мудры практык і глыбокі псіхолаг, Ласкер сьвядома ствараў сумныя пазіцыі, не даючы Яноўскаму разгарнуць сваю фантазію ва ўсю моц. Зрэшты, Яноўскага не займала чэмпіёнства як такое, ён усё жыцьцё адстойваў яркі і відовішчны стыль. Яго дзёрзкія напады і бліскучыя камбінацыі дзівілі нябачанай рызыкай. У той час шахматы яшчэ не ператварыліся ў вялікі спорт, а былі проста часткай чалавечай культуры. Яноўскім больш валодала цяга стварыць прыгожую, суцэльную партыю, чым перамагчы ў што б там ні стала. «Яноўскі быў вялікім шахматыстам, але сярэднім спартсменам і слабым псіхолагам», — аднойчы сказаў пра яго Ласкер. Па ўспамінах сучаснікаў вядомы і запал Яноўскага да азартных гульняў. Ён гуляў апантана у карты (брыдж ці покер) і раз за разам прайграваў усё тое, што яго талент і праца прыносілі яму ў шахматах. У 1901 годзе ён спусьціў у казіно Монтэ-Карла увесь свой першы прыз. Рызыка Яноўскага перашкаджала яму не толькі ў жыцьці. Сапраўдны мастак у мастацтве шахмат, ён, тым не меньш, не даў рады ўправіцца са сваім стылем, які пакутаваў ад дробных недахопаў, у першую чаргу ад адсутнасьці самакрытыкі і самавалоданьня. Яноўскі заўсёды граў на напад, нават калі для гэтага не было ніякіх падстаў; менавіта з-за гэтага ён прайграў мноства партый.

Пасьля Мангеймского турніру 1914 года Яноўскі пераехаў у Амерыку, дзе пражыў 10 гадоў. Там ён спачатку быў трэцім па сіле гульцом (пасля Хасэ Раўля Капабланкi і Фрэнка Джэймса Маршала), але паступова маладыя майстры сталі яго адціскаць. Нягледзячы на гэта, часам Яноўскі дэманстраваў былую моц і свой яркі стыль, якому ён застаўся верны да канца дзён. Нью-ёркскі клімат апынуўся неспрыяльным для яго здароўя, і ў выніку хваробы Яноўскі вымушаны быў вярнуцца ў Францыю, дзе ён пражыў яшчэ 2 гады.

Сьмерць напаткала яго 15 студзеня 1927 года ў мястэчку Еры, куды ён прыбыў для ўдзелу ў турніры.


Только авторизованные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

Бой в деревне Ятвезь

Оно конечно – смерть фашистам , но а как же МИРНЫЕ ЖИТЕЛИ ???? Разбомбили остатки деревни , да...


Люстрадзён на сёньня

Я считаю что для того то бы твоим именем назвали улицу города, то человек должен для этого города и...


Люстрадзён на сёньня

После таких высказываний Вовы, я совершенно согласен с Вами Анна....."Нет слов"


Люстрадзён на сёньня

Вова - а ты кто собственно, фамилию хоть напиши - НЕТ МЫ НАЗОВЁМ улицу именем ВИНИ И БУЛЬДОГА !!!


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

В том сезоне и отец мой играл Виктор Дусенок.Ему в Борисове голову разбили во время игры.Так врачи Б...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

Можно добавить ещё одного игрока того матча Вадим Мацевило (в настоящее время игрок команды "ЧАЙКА"...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

ну хоть как-то мы вошли в положительную историю...