rai

31 кастрычніка 1924 г. у г. Луганск (Варашылаўград) у сям’і працоўнага нарадзіўся РАЙ Аляксандр Міхайлавіч. 24.03.1945 г. удастоены звання Героя Савецкага Саюза за вызваленне Ваўкавыска.

Закончыў 7 класаў і школу ФЗН. Працаваў токарам на паравозна-будаўнічым заводзе. У арміі з 16.02.1943 г., на фронце з 12.05.1943 г. Радавы, наводчык станкавага кулямёта 190-га стралковага палка (5-я стралковая Арлоўская Чырванасцяжная дывізія 3-й арміі 2-га Беларускага фронту). 29.10.1943 г. у баі за ўзяцце сопкі ў раёне вёскі Майчажрак павёў за сабою байцоў і першым уварваўся ў варожыя траншэі. У гэтым баі з асабістай зброі знішчыў 15 нямецкіх салдат пасля чаго быў цяжка паранены. За гэты бой узнагароджаны Ордэнам Славы 3-й ступені.

Из наградного листа о присвоении звания Героя Советского Союза:
Рай 14.07.1944 г. действовал в десантной группе в тылу противника. Противник численностью до 300 солдат перешел в контрнаступление. Для прикрытия подхода к гор.Волковыск был оставлен со станковым пулеметом наводчик тов.Рай, который проявил при этом уменье, смелость и геройство. Тов.Рай, подпустив противника на дистанцию 200 метров, открыл ураганный огонь и уничтожил при этом до 70 солдат и офицеров, атака немцев захлебнулась. Будучи раненым, он сам себе сделал перевязку, но от станкового пулемета не ушел, он продолжал вести по вновь атакующей цепи огонь. Последующие атаки немцев также не увенчались успехом, плотный прицельный огонь станкового пулемета тов.Рай заставлял немцев откатываться назад. Всего тов.Рай за этот день уничтожил 120 немецких солдат и офицеров, 2 огневые точки и подавил огонь 3-х противотанковых пушек, тем самым обеспечил успех овладения гор.Волковыск… Достоин присвоения звания Героя Советского Союза.

Пасля вайны дэмабілізаваны. Жыў ў Варашылаўградзе. У 1959 г. скончыў машынабудаўнічы тэхнікум. Працаваў у вытворчым аб’яднанні «Ворошиловградтепловоз» старэйшым тэхнолагам кузаўнога цэха. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971 г.), Айчыннай вайны 1-й ст., медалямі.

Нравится(1)Не нравится(0)

Теги:

 

Комментариев нет

Вы можете оставить первый комментарий..

Оставить комментарий