15 студзеня 1964 г. у в. Тупічаны Ваўкавыскага раёна нарадзіўся воін-інтэрнацыяналіст Юрый ГРЫГУЦЬ. Маці, Вера Іванаўна, палявод саўгаса «Воўпа», бацька, Леанід Іосіфавіч, качагар піянерлагера «Энергетык». У 1981 г. Юрый скончыў Воўпаўскую сярэднюю школу, паступіў у Гродзенскае ПТВ № 49 хімікаў. 30 верасня 1982 г. прызваны ў Савецкую Армію Гродзенскім АГВК.

У Афганістане са студзеня 1983 года. Падчас баявой аперацыі па прачосванні мясцовасці 5 чэрвеня 1983 г. група, у складзе якой ён знаходзіўся, патрапіла ў засаду. У баі Грыгуць дзейнічаў адважна і рашуча, закідаў гранатамі агнявую кропку праціўніка. Пры адыходзе на новую пазіцыю быў цяжка паранены і памёр на полі бою.

Радавы Ю. Л. Грыгуць пахаваны ў в. Воўпа. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У Воўпаўскай СШ створаны мемарыяльны куток Ю. Л. Грыгуця.

…У той дзень рота, у якой служыу радавы Ю. Грыгуць, вяла бой 3 бандай душманаў. У час наступления група байцоў прыблізілася да вінаградніку, не заўважыўшы небяспекі — ворагаў, якія ў ім стаіліся. Кулямётная чарга прашыла Юру жывот. Свайму сябру-саслужыўцу і земляку з Гродзеншчыны Сашу Жуку ён не паспеў сказаць ні слова.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г. № 575 за ўзорнае выкананьне воінскага і службовага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года Півавараў узнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістана» (пасмяротна).