6 снежня адбыўся раённы турнір па інтэлектуальным гульням паміж камандамі школ раёну (установы дадатковай адукацыі ў апошні момант вырашылі пакінуць паза конкурсам). Маштабнае спаборніцтва (23 каманды з 13 школаў і двух ЦТДіМ) павінна было даць адказ на пытанне – хто каго – лепшыя прадстаўнікі гарадскіх школаў (да якіх далучыліся вучні Вярэйкаўскай (ад мяне асабістае прывітанне), Субачскай і СШ № 1 г.п. Рось), альбо “цяжкавагавікі” інтэлектуальнага руху не толькі раёна, але і вобласці гадаванцы Чарапок Г.І., Барысевіч Т.У., Бабіч М.В. і Бубнова А.В.

прызеры Кронана ХАМСА

Калі ў “Што? Дзе? Калі?” прадстаўнікі гімназіі № 2, Краснасельскага і Ваўкавыскага ЦТДіМ, СШ №2 г.п. Рось дзякуючы сваім трэнерам і падтрымцы кіраўніцтва маюць значную перавагу над усімі (мы як профі, у якіх асобны календар спаборніцтв, рэгулярныя трэніроўкі, традыцыі, уласныя методыкі, сяброўскія (я спадзяюся) узаемазносіны і супрацоўніцтва), “Свая гульня” даё шанс усім.  Яўгенія Генрыхаўна Валынец, вялікі ёй дзякуй, у тым ліку і за арганізацыю, дапамагла мне з інфармацыяй, але яна папрасіла, пакуль не будзе афіцыйнай пастановы райана, не публікаваць вынікі.

самыя шумныя вяселыя - краснасельскія Ананім і Лівень

Толькі з вялікай павагай адзначу вучняў гімназіі № 7. Так, памыліўся. Задумаўся… Хацеў назваць СШ № 7 больш, здаецца, прэстыжным тэрмінам. Але ў Ваўкавыскім раёне на сёння ва ўсіх карыстальнікаў сайта ёсць інфармацыя, што гімназія – менш прэстыжная навучальная ўстанова, чым установа адукацыі каля вул. Барычэўскага. І на інтэлектуальным турніры сваім вынікам у “Сваёй гульні” яе вучні даказалі добрую ступень набытых ведаў не толькі на ўзроўні і раёна, але і ў супрацьстаянні з лідэрамі вобласці па інтэлектуальным гульням.

снежань 2014 015

Прыемна, што арганізатары спаборніцтва вялі асобны залік і сярод малодшых ювеналаў (не старэйшых за 7 клас – немагчыма не адзначыць каманду “Галсы” Таццяны Уладзіміраўны Барысевіч з СШ № 2 г.п. Рось ), ювеналаў (9 клас – там выдзялялася “4+2” Беляевай Е.В. СШ № 5) і юніёраў (11 клас). І бітва за абсалютнае першае месца ў раёне разгарнулася паміж “220 В” (зноў дзеці Барысевіч Т.У.) і краснасельскім “Ананімам”. Нягледзячы на адсутнасць капітана, мае гадаванцы здолелі сабрацца і прыстойна згулялі традыцыйна не вельмі ўдалы для нас “Сваяк”, і разарвалі ўсіх у “Што? Дзе? Калі?”. Але неабходна прызнаць, што нашы галоўныя сябры-супернікі “Хамса” і “Элементарна Ватсан” з-за рэгламенту былі аслабленыя, альбо гулялі па-за залікам (гэта зусім іншы драйв). Чакаем новых турніраў (адбор на вобласць павінен адбыцца вельмі хутка). Калі ён пройдзе ў наступную суботу, то для Бубнова Кірыла ён можа стаць 5 суботай запар з інтэлектуальным спаборніцтвам. А “Стальная Крыса” 20 снежня — шостым. Так што, шаноўныя дарослыя, калі вашыя дзеці не ведаюць, чым заняцца, звяртайцеся да нашых кіраўнікоў інтэлектуальнага руху. Яны ўмеюць рабіць пераможцаў, у першую чаргу, пераможцаў над самім сабой.

Традыцыйна на першым плане Чарапок Г.І. Валынец Я.Г. Барысевіч Т.У.