• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Населенные пункты Волковысского района

А

Агароднікі – вёска, Роскі п/с. У 1796 г. адна частка яе належала Яну Патоцкаму, другая – плябаніі Воўпаўскага касцёла. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 125 жыхароў. На 01.01.2004 г. 23 двары, 30 жыхароў.  Плошча 13,50 га, працяг мяжы 3633 м.

Агароднікі – вёска, Гнезнаўскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 125 жыхароў. У 1914 г. 25 двароў, 166 жыхароў. На 01.01.2004 г. 10 двароў, 23 жыхары. На 01.01.2007 г. 23 жыхара.  Плошча 8,19 га, працяг мяжы 2146 м.

Азярыска  — вёска, Ваўкавыскі с/с. На 01.01.2004 г. 7 двароў, 12 жыхароў.

Алекшыцы — вёска, Гнезнаўскі с/с. У 1796 г. у складзе Мсцібаўскага староства, належала Ксаверыю Бжастоўскаму. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 16 двароў, 87 жыхароў. У 1914 г. 37 двароў, 217 жыхароў. На 01.01.2004 г. 3 двары, 4 жыхары. На 01.01.2007 г. 3 жыхара.  Плошча 3,78 га, працяг мяжы 1891 м.

Альхова – вёска, Роскі п/с. На 01.01.2004 г. 65 двароў, 147 жыхароў.  Плошча 38,67 га, працяг мяжы 5736 м.

Альшымава  — вёска ў Ваўкавыскам раёне, Субацкі с/с. Назва адыходзіць ад  слова «альшына», лісцьевага дрэва сямейства бярозавых. У 1800 г. шляхецкая ваколіца ў Ваўкавыскай парафіі з 13 шляхцічамі і 7 муж. сялянамі. У 1811 г. частка вёскі з 1 муж. у фальварку А. Іосіфа Брынка, другая частка 3 8 муж. у другім фальварку А. Ігнація Тулоўскага. 1936 г. дзьве прыватныя вёскі з 10 двароў, 35 муж. і 33 жан. У 1845 г. частка вёскі ў маёнтку А. Тарэзіі Банькоўскай 8 дваровых людзей, 21 муж. і 21 жан. У 1858 г. частка вёскі з 15 муж. і 16 жан. у маёнтку А. Тарэзы Паўлаўны Банькоўскай, другая частка вёскі з 15 муж. і 16 жан. у другім маёнтку А. Леапольда Восіпавіча Тулоўскага. З 1861 г. у Біскупіцкай воласці. У 1905 г. — 121 жыхар, у 1914 — 27 двароў, 72 муж. і 77 жан. 1921-1939 гг. у гміне Біскупцы На 01.01.2004 г. — 53 двары, 132 жыхара. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2011 г. № 72 у сувязі з уключэннем у рысу горада Ваўкавыска вёска скасавана, знята з уліку тэрытарыяльных адзінак Ваўкавыскага раёна.

Альшымава  — жылы мікрараён у складзе Ваўкавыску, які атрымаў назву ад вёскі. Мікрараён мае дзьве вуліцы — Ф.Скарыны і К.Каліноўскага, магазіны «Иван да Марья» і «Западный». Пачатак забудовы ў 90-я гг. ХХ ст.

Аляксандраўка  —  вёска, Воўпаўскі с/с. У 1950 г. створаны калгас імя Кірава. На 01.01.2004 г. 21 двор, 38 жыхароў. Плошча 17,71 га, працягласць межаў — 3 231 метраў.

Амшары – вёска, Падароскі с/с. У 1914 г. 22 двары, 126 жыхароў. На 01.01.2004 г. 21 двор, 39 жыхароў.  Плошча 23,93 га, працяг мяжы 3908 м.

Андрэевічы – вёска, Гнезнаўскі с/с. Вядома з 1473 г. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Ануфрыю Тулоўскаму, пражывалі 82 сяляніны. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 170 жыхароў. У 1914 г. 42 двары, 260 жыхароў. На 01.01.2004 г. 73 двары, 146 жыхароў. Ёсць крама. На чыгуначнай станцыі мемарыяльная дошка ў гонар Сяўко Паўла Антонавіча, палітычнага і дзяржаўнага дзеяча Заходняй Беларусі. У 1948 г. забіты бандытамі. Дошка ўсталявана ў 1975 г. На 01.01.2007 г. 126 жыхароў. Плошча 32,82 га, працяг мяжы 8421 м.

Андрушы – вёска, Роскі п/с. Вядома з 2-й пал.XVI ст. У 1690 г. належала баярыну Юрыю Івашкевічу. У 1796 г. Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, 36 прыгонных сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 8 двароў, 83 жыхары. На 01.01.2004 г. 12 двароў, 14 жыхароў.  Плошча 9,39 га, працяг мяжы 2262 м.

Араны – вёска, Субацкі с/с. Вядома з канца XVII ст. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму, войскаму ваўкавыскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 110 жыхароў. На 01.01.2004 г. 32 двары, 47 жыхароў. Ёсць крама. Каменны могільнік эпохі сярэднявечча (XV-XVII ст.). За 1 км ад вёскі, на гары Крутаўка.

Астроўчыцы – вёска, Субацкі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска: адна частка належала Міхайлу Броонцу, другая – Бенядзікту Карэндзе. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 15 двароў, 79 жыхароў. На 01.01.2004 г. 23 двары, 34 жыхары.

Ашмянцы  – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. Належала Каятану Павенскаму. У 1836 г. Прыватная вёска, 19 дварощ, 63 жыхары. У 1914 г. 38 двароў, 184 жыхары. На 01.01.2004 г. 52 двары, 112 жыхароў.

Б

Бабры – вёска, Воўпаўскі с/с. У 1950 г. створаны калгас імя Сталіна. На 01.01.2004 г. 30 двароў, 46 жыхароў. Плошча 26,78 га, працягласць межаў — 3 509 метраў.

Бабылі — вёска, Шылавіцкі с/с. На 01.01.2004 г. 8 двароў, 13 жыхароў. На студзень 2012 г. 9 жыхароў.  Плошча 5,22 га, працяг мяжы 1670 м.

Багдзі – вёска, Ізабелінскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Караліне Струмбіла. Шляхецкая ваколіца, пражывалі 22 сям’і. У 1836 г. прыватная вёска, 7 двароў, 22 жыхары, шляхецкяа ваколіца, 10 двароў, 48 жыхароў. У 1914 г. 9 двароў, 40 жыхароў. На 01.01.2004 г. 38 двароў, 120 жыхароў. Ёсць крама, ФАП, клуб, бібліятэка. На 01.01.2007 г. 114 жыхароў.  Плошча 35,20 га, працяг мяжы 4477 м.

Бакі – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Людвіку Тышкевічу, маршалку ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 6 двароў, 25 жыхароў. На 01.01.2004 г. 25 двароў, 39 жыхароў.

Баўблі – вёска, Ізабелінскі с/с. У 1796 г. належала Яну Грабоўскаму. У 1836 г. ваколіца аднадворцаў, 9 двароў, 35 жыхароў, хутар, 2 двары, 6 жыхароў. У 1914 г. 22 двары, 116 жыхароў. На 01.01.2004 г. 12 двароў, 22 жыхары. На 01.01.2007 г. 23 жыхара.  Плошча 9,66 га, працяг мяжы 1893 м.

Бачанцывёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з XVIIст., належала Юндзілам і Белазорам. У 1796 г. уласнасць Тадэвуша Сегеня, 37 сялян. У 1914 г. 40 двароў, 236 жыхароў. На 01.01.2004 г. дзве вёскі – Бачанцы 1-я 9 двароў, 9 жыхароў, і Бачанцы 2-я, 23 двары, 43 жыхары.

Бердзікі — вёска, Шылавіцкі с/с. Вядома з 2-й паловы XVI ст. як уласнасць Шылавіцкай плябаніі. У 1796 г. фальварак і вёска, належала плябаніі Шылавіцкага касцёла. У 1836 г. прыватняа вёска, 14 двароў, 126 жыхароў. У 1914 г. 30 двароў, 180 жыхароў. На 01.01.2004 г. 28 двароў, 65 жыхароў. На студзень 2012 г. 52 жыхара.  Плошча 29,24 га, працяг мяжы 4852 м.

Біскупцы – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з сярэдзіны XVст. Належала віленскаму біскупу. У 1796 г. фальварак ва ўладанні Станіслава Сегеня, пражывалі 3 сялянскія сям’і. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар. На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў. Ёсьць магазін, базавая школа (у 1950-я гг. Дырэктарам быў вядомы беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк). Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Боблава – вёска, Роскі п/с. Вядома з 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму, існаваў фальварак Боблава. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 176 жыхароў. На 01.01.2004 г. 38 двароў, 74 жыхары.  Плошча 20,41 га, працяг мяжы 49,25 м.

Бойдаты – вёска, Роскі п/с. У 1796 г. належала плябаніі Воўпаўскага касцёла, 50 жыхароў. У 1836 г. казённая вёска, 18 двароў, 120 жыхароў. На 01.01.2004 г. 7 двароў, 19 жыхароў.  Плошча 6,06 га, працяг мяжы 1596 м.

Бурнева – вёска, Рэплеўскі с/с. На 01.01.2004 г. 25 двароў, 47 жыхароў. Ёсць крама, бібліятэка. Плошча 25,79 га, працягласць межаў — 6304 метраў. На 01.01.2007 г. 23 жыхара.

Бягені — вёска, Шылавіцкі с/с. Вядома з 2-й паловы XVII ст. У 1690 г. два маёнткі і вёска, належалі Станіславу Талочку, Яну Дарэўскаму і Навіцкай. У 1796 г. адна частка фальварка і вёска – уласнасць Іосіфа Пшэтоцкага, суддзі гродскага ваўкавыскага павета, другая – Антонія Талочкі. У 1836 г. дзве прыватныя вёскі Вялікія і Малыя Бягені, 19 двароў, 145 жыхароў. У 1914 г. 34 двары, 201 жыхар. На 01.01.2004 г. 35 двароў, 93 жыхары. На студзень 2012 г. 61 жыхар.  Плошча 37,66 га, працяг мяжы 5363 м.

Бяляўшчына – вёска, Ваўкавыскі с/с. На 01.01.2004 г. 20 двароў, 34 жыхары.

В

Верусіно – вёска, Падаросскі с/с. У 1914 г. маёнтак, 7 двароў, 135 жыхароў. На 01.01.2004 г. 33 жыхары.  Плошча 5,58 га, працяг мяжы 2306 м.

Вехатніца – вёска, Роскі п/с. Вядома з 1387 г. З 1411 г. ва ўладанні вялікага князя ВКЛ Вітаўта. З 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 201 жыхар. На 01.01.2004 г. 69 двароў, 112 жыхароў. Ёсць крама, ФАП, аддзяленне сувязі.  Плошча 32,47 га, працяг мяжы 4132 м.

Здымкі з Вехатніцы ад 7 мая 2012 г. Відэа.

Вішнявічы – вёска, Субацкі с/с. Вядома з XVIII ст. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 9 двароў, 78 жыхароў. На 01.01.2004 г. 23 двары, 33 жыхары.

Воўпа (Волпа) — вёска, цэнтр Воўпаўскага с/с. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 ператворана ў аграгарадок. Плошча 239,39 га, працягласць межаў — 9 771 метраў. — чытаць артыкул Вітольда Карпызы пра гісторыю вёскі>>> Глядзець здымкі вескі і касцёлу>>> Кароткая гісторыя Воўпы

Войткавічы — вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Каятану Павенскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар. На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў. Цэнтр гаспадаркі УА “Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж”. Ёсьць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 ператворана ў аграгарадок.

Вялікае Сяло – вёска, Падаросскі с/с. У 1796 г. належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 196 жыхароў. У 1914 г. 70 двароў, 283 жыхары. На 01.01.2004 г. 70 жыхароў.  Плошча 25,62 га, працяг мяжы 40,62 м.

Вялікія Азяранкі – вёска, Субацкі с/с. Вяжома з XVIII ст. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму. У 1914 г. 25 двароў, 166 жыхароў. На 01.01.2004 г. 19 двароў, 32 жыхары.

Вярэйкі – вёска, цэнтр Вярэйкаўскаяга сельсавета. Назва паходзіць ад ракі Верацейка. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Тэадоры Біспінг. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 123 жыхары. У 1914 г. 32 двары, 211 жыхароў. З 15.01.1940 г. цэнтр сельсавета. 16.07.1944 г. вызвалена савецкімі войскамі. На 01.01.2004 г. 395 дамоў, 1301 жыхар. Ёсць 4 крамы, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сувязі і ААТ “Беларусбанк”, лякарня, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя і санаторна-лясная школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячая музычная школа. Першы касцёл пабудаваны каля 1789 г., сучасны мураваны – у 1848 г. У 1865 г. перададзены праваслаўным. У 1826 г. узведзена царква. Сучасная праваслаўная царква пабудавана ў 1993-1995 гг. У цэнтры вёски помнік савецкаму воіну – малодшаму сяржанту Пятрову Фёдару Фёдаравічу, які загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ліпені 1944 г., і зямлякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. У 1965 г. на магіле пастаўлена надмагільная пліта, стэла і скульптура воіна, помнік на ўшанаванне памяці 116 загінуўшым землякам. Палац пачатку XIX ст. Рака Верацейка – правы прыток р.Свіслач. Бярэ свой пачатак з Ваўкавыскага ўзвышша за Вярэйкамі. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 вёска пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы. На студзень 2012 г. 1085 жыхароў. Плошча 223,92 га, працягласць межаў — 12 789 метраў.

Г

Галынка – вёска, Гнезнаўскі с/с. Вядома з канца XVII ст. У 1778 г. належала Саламеі Ромер, пражывалі 19 сялянскіх сем’яў. У 1796 г. уласнасць Францішка Івашкевіча. У 1836 г. прыватная вёска, 20 двароў, 162 жыхары. 7.02.1912 г. адбыліся хваляванні сялян. У 1914 г. 46 двароў, 282 жыхары. На 01.01.2004 г. 67 двароў, 140 жыхароў. На 01.01.2007 г. 117 жыхароў.  Плошча 20,46 га, працяг мяжы 4142 м.

Галышкі – вёска, Падароскі с/с. У 1796 г. належала Міхалу Граборўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1836 г. прыватная вёска, 16 двароў, 120 жыхароў. У 1914 г. 39 двароў, 230 жыхароў. На 01.01.2004 г. пражывала 60 чалавек. Ёсць крама.  Плошча 34,39 га, працяг мяжы 4582 м.

Ганасаўцы – вёска, Рэплеўскі п/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належала Фердынанду Эйсманту. На 01.01.2004 г. 42 двары, 91 жыхар. Ёсць крама. Плошча 25,23 га, працягласць межаў — 3 323 метраў. На 01.01.2007 г. 45 жыхароў.

Гледнявічы — вёска, Воўпаўскі с/с. Вядома з пачатку XVIII ст. У 1796 г. належала Воўпаўскаяй алтарыі, пражывалі 49 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 87 жыхароў. На 01.01.2004 г. 38 двароў, 78 жыхароў. Ёсць крама. Помнік археалогіі – селішча, ранняе сярэднявечча (XV-XIV ст.). На паўднёвай ускраіне вёскі. Выявіла ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка. Плошча 30,13 га, працягласць межаў — 3 512 метраў.

Гнезна — вёска, цэнтр Гнезнаўскага с/с. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 ператворана ў аграгарадок. На 01.01.2007 г. 523 жыхара.  Плошча 109,13 га, працяг мяжы 8721 м.  чытаць артыкулы аб гісторыі вёскі і касцёлу і так сама глядзець фотаздымкі>>>

Гоцавічы – вёска, Субацкі с/с. У 1796 г. адна частка належала Вінцэнту Дамброўскаму, другая – Іосіфу Пшэтоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 42 жыхары. На 01.01.2004 г. 33 двары, 57 жыхароў. Ёсць крама.

Грыбаўцы – вёска, Рэплеўскі с/с. На 01.01.2004 г. 43 двары, 88 жыхароў. Помнік землякам у цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 24 аднавяскоўцаў, загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у 1969 г. усталяваны абеліск. Ёсць крама, ФАП. Плошча 18,00 га, працягласць межаў — 3 573 метраў. На 01.01.2007 г. 59 жыхароў.

Грыцкі – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з 2-й паловы XVIIIст. У 1836 г. прыватная вёска, 11 двароў, 49 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 чалавек. На 01.01.2004 г. 20 двароў, 28 жыхароў.

Губчыцы – вёска, Падароскі с/с. У 1796 г. адна частка яе належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай, а другая – дамініканскаму кляштару ў Канюхаха. У 1914 г. 41 двор, 242 жыхары. На 01.01.2004 г. 40 двароў, 72 жыхары.  Плошча 32,17 га, працяг мяжы 5160 м.

Д

Данілаўцы – вёска, Роскі п/с. Вядома з XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 42 валокі. У 1796 г. фальварак і вёска ў складзе Воўпаўскага староства, належала графу Плятэру. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 20 двароў, 277 жыхароў. На 01.01.2004 г. 97 двароў, 190 жыхароў. Ёсць крама. Селішча, ранняе сярэднявечча (XI-XII ст.). На захад ад вёскі, на беразе р.рось. Плошча 1,2 га. Абследавалі ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі, жалезнвыя тыглі. Матэрыялы абследавання селішча знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Курганны могільнік, ранняе сярэднявечча (XI-XIII ст.). За 0,7 км на паўднёвы ўсход ад в.Старына. Адкрыла і даследавала ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. 3 курганы, вышыня 0,6 м, дыяметр да 12 м.  Плошча 40,66 га, працяг мяжы 3889 м.

Дзевяткаўцы – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Тэадоры Біспінг. У 1836 г. прыватная вёска, 30 двароў, 212 жыхароў. У 1914 г. 54 двары, 261 жыхар. На 01.01.2004 г. 42 двары, 88 жыхароў. Ёсць крама, ФАП. На студзень 2012 г. 63 жыхара. Плошча 2 194 га, працягласць межаў — 3 068 метраў.

Дзятлавічы – вёска. Роскі п/с. У 1796 г. фальварак і вёска належалі Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 39 двароў, 116 жыхароў,уніяцкая царква. У 1914 г. 25 двароў, 177 жыхароў. На 01.01.2004 г. 37 двароў, 67 жыхароў. Ёсць крама, царква. Брацкая магіла савецкіх воінаў. Пахаваны 7 савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1941 г.  Плошча 28,41 га, працяг мяжы 4890 м.

Длугапаль – вёска, Воўпаўскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 17 двароў, 149 жыхароў. Ёсць крама. Захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу XIX ст. Вайчынскіх. Плошча 27,43 га, працягласць межаў — 4 208 метраў.

Драгічаны – вёска, Ізабелінскі с/с. Вядома з 1615 г., пражывалі 38 сем’яў, мелі 34 валокі зямлі. У 1796 г. належала Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 25 двароў. У 1914 г. 61 двор, 395 жыхароў. На 01.01.2004 г. 58 двароў, 110 жыхароў. Ёсць крама, клуб. Магіла савецкага воіна – пахаваны невядомы савецкі воін, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1948 г. на магіле ўсталяваны абеліск. На 01.01.2007 г. 84 жыхара.  Плошча 34,22 га, працяг мяжы 3431 м.

Дружная – вёска, Ваўкавыскі с/с. Ранейшая назва Кабылякі. Вядома з 1615 г., пражывалі 14 сем’яў. У 1796 г. фальварак у складзе Ваўкавыскага староства, належаў Францішку Яблонскаму, і вёска – адна частка належала Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ, другая – Антонію Шчыгільскаму, пражывалі 37 сялян. Нап 01.01.2004 г. 40 двароў, 63 жыхары.

Дубаўцы – вёска, Роскі п/с. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 244 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 408 жыхароў. На 01.01.2004 г. 306 двароў, 734 жыхары. Сельгастэхніка. Ёсць крама, ФАП, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, базавая школа, дзіцячы сад. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.  Плошча 133,34 га, працяг мяжы 9620 м.

Дубічы – вёска, Падароскі с/с. У 1796 г. адна частка яе належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лей тэнанту войскаў Рэчы Паспалітай, а другая – плябаніі Падаросскага касцёла. У 1836 г. прыватная вёска, 20 двароў, 182 жыхары. У 1914 г. 29 двароў, 154 жыхары. На 01.01.2004 г. 115 жыхароў, 174 жыхары. Ёсць крама. Магіла савецкага воіна Шыліна І.В. Старшы сяржант Шылін загінуў у 1944 г. пры вызваленні Падароска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 г. на магіле пастаўлены помнік – чатырохгранная піраміда, у завяршэнні якой зорка.  Плошча 43,34 га, працяг мяжы 4419 м.

Дуброўнікі – вёска, Падароскі с/с. У 1796 г. належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. На 01.01.2004 г. 26 жыхароў. Ёсць крама.  Плошча 16,51 га, працяг мяжы 2605 м.

Дуляўцы – вёска, Роскі п/с. У 1796 г. належала плябаніі Воўпаўскага касцёла. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 28 двароў, 197 жыхароў. На 01.01.2004 г. 118 двароў, 331 жыхар. Ёсць крама, ФАП,Ю сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.  Плошча 58,84 га, працяг мяжы 7154 м.

Духаўляны – вёска, Рэплеўскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Яну Сестранцэвічу. У 1836 г. прыватная вёска, 30 двароў, 231 жыхар. У 1914 г. 55 двароў, 316 жыхароў. На 01.01.2004 г. 47 двароў, 101 жыхар. Плошча 32,58 га, працягласць межаў — 5 751 метраў. На 01.01.2007 г. 68 жыхароў.

Дыхнавічы – вёска, Роскі п/с. Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 20 двароў, 177 жыхароў. У 1914 г. 45 двароў, 236 жыхароў. На 01.01.2004 г. 43 двары, 61 жыхар. Каменны могільнік, эпоха сярэднявечча (XV-XVII ст.). На паўднёвы захад ад вёскі, каля дарогі Рось-Вярэйкі.  Плошча 22,91 га, працяг мяжы 4905 м.

Е 

Ежаўцы – вёска, Вярэйкаўскі с/с. На 01.01.2004 г. 6 двароў, 11 жыхароў. На студзень 2012 г. 6 жыхароў. Плошча 5,42 га, працягласць межаў — 1 455 метраў.

Ельцаўшчына – вёска, Ізабелінскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 5 двароў, 16 жыхароў. На 01.01.2004 г. 16 двароў, 28 жыхароў. На 01.01.2007 г. 18 жыхароў.  Плошча 9,66 га, працяг мяжы 2446 м.

Емяльянава – вёска, Вярэйкаўскі с/с. На 01.01.2004 г. 19 двароў, 35 жыхароў. Кансервавы завод РСКУП “Ваўкавыскае”. На студзень 2012 г. 30 жыхароў. Плошча 7,99 га, працягласць межаў — 1 695 метраў.

Ендрыхаўцы – вёска, Роскі п/с. Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 155 жыхароў. У 1914 г. 21 двор, 141 жыхар. Неа 01.01.2004 г. 201 двор, 566 жыхароў. Ёсць крама, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, спіртзавод. Радзіма беларускага, польскага і рускага мастака-жывапісца Станіслава Жукоўскага. Помнік землякам. На ўшанаванне 64 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1970 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна з лаўровым вянком. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.  Плошча 52,21 га, працяг мяжы 4237 м.

Ж

Жарна – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 8 двароў, 63 жыхары. У 1914 г. 25 двароў, 135 жыхароў. На 01.01.2004 г. 37 двароў, 77 жыхароў. Побач з вёскай старажытныя могілкі XVI – XVIII ст. На студзень 2012 г. 62 жыхара. Плошча 32,31 га, працягласць межаў — 3 617 метраў.

Жорнаўка  — вёска, Ізабелінскі с/с. Вядома з 1615 г., пражывала 29 сем’яў, мелі 22 валокі зямлі, 15 каней і 47 валоў. Згодна інвентара 1615 г. належала да маёнтка Петухова (цяпер Ізабелін). Мелась карчма, якую арэндаваў жыд. З 18-га стагоддзя па 1850-е гады належыла графам Грабоўскім, уладальнікам мястэчка Ізабелін. У 1836 г. прыватная вёска, 21 двор, 116 жыхароў. З 1861 г. у Ізабелінскай воласці. У 1905 г. дзве вёскі адна побач другой, 140 і 75 жыхароў. У 1914 г. вёскі зліліся ў адну, 33 дамоў, у якіх пражывалі 75 мужчын і 104 жанчын. У 1921 г. 29 двароў, 133 жыхароў. У 1930 г. 38 двароў. На 1.01.2004 г. 30 двароў, 50 жыхароў. На 01.01.2007 г. 38 жыхароў. На люты 2011 г. 8 заселяных дамоў, у якіх жывуць каля 10 чалавек.  Плошча 19,64 га, працяг мяжы 2136 м.   Глядзець здымкі вёскі>>>

Жынаўцы – вёска, Субацкі с/с. Вядома з XVIIІ ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 11 двароў, 59 жыхароў. На 01.01.2004 г. 16 двароў, 21 жыхар.

З

Загоры – вёска, Краснасельскі п/с. Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1836 г. прыватная вёска, 7 двароў, 66 жыхароў. На 01.01.2004 г. 44 двары, 74 жыхары.  Плошча 14,43 га, працяг мяжы 2163 м.

Задворанцы – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму, 3 двары, 82 жыхары. У 1914 г. 23 двары, 102 жыхары. На 01.01.2004 г. 25 двароў, 48 жыхароў.

Залучаны – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1796 г. належала Лявону Каменскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 54 двары, 251 жыхар. У 1914 г. 39 двароў, 231 жыхар. На 01.01.2004 г. 63 двары, 111 жыхароў. Ёсць крама. На студзень 2012 г. 72 жыхара. Плошча 52,78 га, працягласць межаў — 6 249 метраў.

Заляшаны – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала віленскаму біскупу, ва ўладанні Станіслава Сегеня. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 10 двароў, 41 жыхар. У 1914 г. 23 двары, 138 жыхароў. На 01.01.2004 г. 32 двары, 59 жыхароў.

Замасцьяны (Замостьяны — рус.) – вёска, Воўпаўскі с/с. На 01.01.2004 г. 6 двароў, 9 жыхароў. Помнік археалогіі – селішча, ранняе сярэднявечча. На левым беразе р.Рось. Датуецца XI-XIV ст. Ваяыіла ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1984 г. Я.Г.Звяруга. У абрыве ракі прасочваецца культурны пласт цёмна-шэрага колеру 0,4-0,5 м. Знойдзена ганчарная кераміка, у т.л. абломкі посуду з дамешкамі жарствы ў гліне. Памеры селічша 200х250 м. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Плошча 6,34 га, працягласць межаў — 1 158 метраў.

Замкавая – вёска, Ваўкавыскі с/с. Лясніцтва. На 01.01.2004 г. 27 двароў, 69 жыхароў.

Занцавічы – вёска, Субацкі с/с. У 1796 г. належала Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 102 жыхары. У 1914 г. 23 двары, 122 жыхары. На 01.01.2004 г. 30 двароў, 62 жыхары.

Зарачаны – вёска, Роскі п/с. У 1796 г. адна частка яе належала Канстанцыі Білевічовай, другая – Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 47 жыхароў. У 1914 г. 11 двароў, 69 жыхароў. На 01.01.2004 г. 16 двароў, 22 жыхары.  Плошча 16,92 га, працяг мяжы 3003 м.

Зборы – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1836 г. прыватная вяска, 6 двароў, 44 жыхары. На 01.01.2004 г. 2 двары, 2 жыхары. Плошча 4,29 га, працягласць межаў — 1 040 метраў.

Зенчыкі – вёска, Роскі п/с. Вядома з 1778 г. К 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. хутар, 3 двары, 15 жыхароў. У 1914 г. вёска, 8 двароў, 49 жыхароў. На 01.01.2004 г. 1 двор, 1 жыхар.  Плошча 5,85 га, працяг мяжы 1075 м.

Зіняўцы — вёска, Шылавіцкі с/с. У 1796 г. адна частка яе належала Вінцэнту Дамброўскаму, другая – Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1914 г. 10 двароў, 64 жыхары. На 01.01.2004 г. 6 двароў, 8 жыхароў. На студзень 2012 г. 4 жыхара.  Плошча 7,71 га, працяг мяжы 1700 м.

Злобаўшчына – вёска, Вярэйкаўскі с/с. На 01.01.2004 г. 40 двароў, 88 жыхароў. Ёсць крама, спіртзавод. На студзень 2012 г. 61 жыхар. Плошча 29,64 га, працягласць межаў — 3 545 метраў.

Зубаўшчына – вёска, Субацкі с/с. Вядома з 1569 г. як фальварак. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 21 двор, 180 жыхароў. У 1914 г. 41 двор, 244 жыхары. На 01.01.2004 г. 57 двароў, 115 жыхароў.

І

Ізабелін – вёска, цэнтр Ізабелінскага сельсавета. Ранейшыя назвы Петухова і Крыштафова. На р.Харужанка. Вядома з 1499 г., належала Клочкам, Цеханавецкім, пазней Дольскім, Дарагасайскім, Сапегам, у XVIII ст. – Яну Флеменгу, Чартарыйскім, Грабоўскім. У пачатку 1610 г. Крыштоф Манвід Дарагасайскі будуе кальвінскі збор. У 1690 г. на ўладанні Хлусовічаў. У 1750-я гады Ян Флемінг у гонар сваёй дачкі Ізабэлы перайменаваў мястэчка ў Ізабелін. Ён таксама пасяліў у Ізабеліне нямецкіх рамеснікаў з прозвішчамі Рунге, Векверт, Зомер, Тум. З 1775 г. уладальнікамі былі Грабоўскія. У 1796 г. мястэчка і двор належалі Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ, пражывалі 33 селяніны, 33 рамеснікі, 2 лекары. Ізабелін быў месцам правядзення правінцыяльных сінодаў кальвінскай Літоўскай Едансці ў 1780, 1788, 1796, 1802, 1822, 1838, 1842, 1846, 1850 і 1858 гг. У 1812 г. сюды былі пераведзены павятовыя кіруючыя органы. У 1836 г. прыватнае мястэчка, належала Стравінскім, 60 двароў, 402 жыхары, кальвінскі збор, уніяцкая царква, сінагога. На 01.01.1878 г. 577 жыхароў. У 1914 г. 119 двароў, 794 жыхары, цагельны завод Шмуля Гельмана. У 1934 г. пачалося будаўніцтва касцёла, які згарэў у 1941 г. 14.07.1944 г. вёска вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На 01.01.2004 г. 245 двароў, 647 жыхароў. Цэнтр СВК “Ізабелін”. Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, ФАП, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячая музычная школа, 2 брацкія магілы. Царква, касцёл. Каля адміністрацыйнага будынка СВК “Ізабелін” у вёсцы на спецыяльным пастаменце ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза М.І.Абрамчука. На 01.01.2007 г. 608 жыхароў.  Плошча 165,18 га, працяг мяжы 8249 м.

К

Кавалі – вёска, Воўпаўскі с/с. Вядома з пачатку XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 11 валок зямлі, 14 жыхароў. У 1796 г. належала графу Плятэру. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 110 жыхароў. У пачатку 1950-х гг. побач з вёскай пабудавана гідраэлектрастанцыя. Паблізу размешчаны санаторый “Энергетык”. На 01.01.2004 г. 50 двароў, 99 жыхароў. Ёсць крама. Помнік археалогіі – селішча, ранняе сярэднявечча (X-XIV ст). На ўскраіне вёскі, на паўночным беразе вадасховішча, памеры 300х350 м. выявіла ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, адследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка. Плошча 27,0 га, працягласць межаў — 3 585 метраў.

Калантаі – вёска, субацкі с/с. Вядома з XVI ст. У 1796 г. належала Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. У 1914 г. сяло, 70 двароў, 404 жыхары. На 01.01.2004 г. 35 двароў, 48 жыхароў. Брацкая магіла савецкіх воінаў, 2 магілы ахвяр фашызму. Царква.

Калядзічы – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Людвіку Аскірку. У 1836 г. прыватная вёска, 58 двароў, 268 жыхароў. Ёсьць крама, ФАП, бібліятэка-клуб. Помнік зямлякам. На 01.01.2004 г. 123 двары, 240 жыхароў.

Камяніца – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Людвіку Тышкевічу. У 1836 г. прыватная вёска, 9 двароў, 38 жыхароў. На 01.01.2004 г. 48 двароў, 88 жыхароў.

Канюхі– войска, Падароскі с/с. вядома з канца XVII ст. У 1735 г. Ян Сцыпіён і яго жонка заклалі кляштар дамініканцаў. Закрыты расійскімі ўладамі ў 1832 г. У 1796 г. фальварак належыў Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы паспалітай. У 1836 г. дзяржаўны хутар, 1 двор, 6 жыхароў. У 1914 г. 6 двароў, 62 жыхары. На 01.01.2004 г. 497 жыхароў. Цэнтр СВК “Радзіма-Агра”. Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, філіфл Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы, базавая школа, дзіцячы сад. Помнік мясцовым жыхарам – ахварям фашызму на заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 10 жыхароў вёскі, расстраляных ням с/с. У 1796 г. Належала Каятану Павенскаму. У 1836 г. Прыватная вёска, 19 дварощ, 63 жыхары. У 1914 г. 38 дваро/pец с/с. У 1796 г. Належала Каятану Павенскаму. У 1836 г. Прыватная вёска, 19 дварощ, 63 жыхары. У 1914 г. 38 два/pрока-фашысцкімі захопнікамі ў чэрвені 1943 г. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла.  Плошча 127,55 га, працяг мяжы 12339 м.

Карпаўцы – вёска, Краснасельскі п/с. Вядома з XVIII ст. У 1914 г. 25 двароў, 136 жыхароў. З красавіка 1942 г. па ліпень 1944 г. дзейнічалі камсамольская і піянерская падпольныя арганізацыі. На 01.01.2004 г. 47 двароў, 45 жыхароў. Каля вёскі крэменездабыўныя шахты і крэменеапрацоўчыя майстэрні позняга неаліту (3-е тыс. да н.э.) і бронзавага веку, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Выявіла і даследавала ў 1967-1970 гг. Н.М.Гурына, у 1979 г. – М.М.Чарняўскі, у 1979 г. – В.П.Чамеза. Шахты блзікія да суседніх Краснасельскіх шахтаў. Знойдзены крамянёвыя адшчэпы, пашкоджаныя гарняцкія прылады. Апрацоўка здабытага крэменю і выраб з яго сякер вяліся непасрэдна на рэрыторыі шахтаў. Большасць участкаў з шахтамі разбураны сучаснымі мелавымі кар’ерамі. Помнік карпаўскім падпольшчыкам у цэнтра вёскі. На ўшанаванне памяці ўдзельнікаў падпольнай камсамольбскай арганізацыі і падпольнай піянерскай арганізацыі, што дзейнічалі ў Вяліку Айчынную вайну ў вёсцы Карпаўцы, у 1964 г. пастаўлены помнік.  Плошча 17,61 га, працяг мяжы 3359 м.

Каты – вёска, Роскі п/с. У 1914 г. 9 двароў, 62 жыхары. На 01.01.2004 г. 5 двароў, 5 жыхароў.  Плошча 5,46 га, працяг мяжы 934 м.

Косіна – вёска, Субацкі с/с. Вядома з 1579 г. як уладанне Хадкевічаў. У 1690 г. маёнтак на лежаў Міхаілу Калантаю. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Адаму Ельскаму. У 1914 г. 17 двароў, 99 жыхароў. На 01.01.2004 г. 24 жыхары, 45 жыхароў. У 1884-1894 гг. пражываў вядомы польскі і беларускі этнограф Міхаіл Федароўскі.

Косцевічы – вёска, Гнезнаўскі с/с. Вядома з XVII ст. У 1796 г. адна частка яе належала Францішку Рамэру, а другая – плябаніі Гнезнаўскага касцёла. У 1836 г. прыватная вёска, 14 двароў, 49 жыхароў. 07.02.1912 г. адбыліся хваляванні сялян. Загінулі П.Ю.Сендлер, В.А.Антончык, І.В.Радзівон, Я.Я.Піваварчык, В.М.Дзергавец. У 1914 г. 34 двары, 221 жыхар. На 01.01.2004 г. 30 двароў, 50 жыхароў. На 01.01.2007 г. 49 жыхароў.  Плошча 10,23 га, працяг мяжы 2039 м.

Краскі  —   вёска, Падароскі с/с. У 1796 г. фальварак, належаў Яну Сухадольскаму. У 1836 г. прыватная вёска сям’і Булгарыных, 11 двароў, 103 жыхары. З сярэдзіны XIX ст. уладанні Сегеняў, якія пабудавалі палацава-паркавы комплекс у неагатычным стылі. У 1914 г. 19 двароў, 121 жыхар. На 01.01.2004 г. 57 двароў, 98 жыхароў. Ёсць крама. Сядзіба: на заходняй ускраіне вёскі на левым беразе р.Зяльвянка. Сфарміравана ў XIX-пачатку XX ст. Уключае сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк, сажалку. Уся тэрыторыя (50,2 га) падзелена на 2 часткі: паўночна-заходнюю, якую займае лесапарк, і паўднёва-ўсходнюю, дзе размешчаны асноўныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, вакол іх – пейзажны парк. Кампазіцыйны цэнтр – сядзібны дом, арыентаваны галоўным фасадам на поўдзень. Уязную алею перасякае р.Зяльвянка. Сядзібны дом складаееца з драўлянага аднапавярховага і мураванага аб’ёмаў. Драўляны пабудаваны ў 1839 г. Прамавуголны ў плане на высокім цокалі будынак з анфіладнай планіроўкай жылых памяшканняў. Да яго ўсходняга тарца ў 1905 г. прыбудаваны мураваны аб’ём. У плане складанай формы, калідорнай сістэмы планіроўкі. Асноўны акцэнт кампазіцыі – круглая вежа, размешчаная з боку галоўнага фасада мураванага будынка. Другая, меньшая вежа (афармленне дымахода), знаходзіцца на стыку драўлянага і мураванага аб’ёмаў. У агульнай кампазіцыі і дэкаратыўнай аздобе сядзібнага дома выкарыстаны элементы эклектычнай архітэктуры. Парк пейзажнага тыпу займае плошчу каля 6 га. Паводле планіровачнай камапазіцыі падзяляецца на 3 часткі: партэрную – перад галоўным фасадам сядзібнага дома; прагулачную – на пакатым паўднёва-ўсходнім схіле ўзгорка і лесапаркавую – на ўзгорку. Партэрная частка з газонамі і кветнікамі, на яе баках – адзіночныя дрэвы. Прагулачная частка парку – сістэма адкрытых палян, дэкаратыўных груп дрэў і свабодна спланаваных алей. Каля сядзібнага дома расце некалькі экзотаў: мох сярэбраны, хвоя веймутава, лістоўніца еўрапейская, акацыя белая, ламанос вінаградалісты, скумнія, конскі каштан звычайны і інш. Лесапаркавая частка – хваёвы лес з прагулачнымі алеямі, якія выходзяць да сядзібнага дома. Тут таксама растуць экзоты: елка блакітная, акацыя белая, воцатнае дрэва і інш. Прыклад сядзібна-паркавага мастацтва. У палацы агулам больш за дваццаць пакояў. Савецкі час не пашкадаваў Краскі. У будынку размясціўся спачатку касцёвасухотны, а пасля лёгачны санаторый. Некаторы час у панскім маёнтку жылі алкаголікі — тут быў лячэбна-працоўны прафілакторый. З часу незалежнасці будынак пачаў развальвацца і стаяў у аварыйным стане. У пачатку 2010 г. расійскі бізнэсоўца Вадзім Генадзевіч Селіхаў з горада Салехард (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга) купіў стары панскі маёнтак за 300 мільёнаў рублёў ($100 тысяч).  Плошча 44,45 га, працяг мяжы 6174 м. Гістарычная даведка аб вёсцы і відэа. Глядзець здымкі

Краснасельскі – гарадскі пасёлак, цэнтр пасялковага Савета. На р.Рось, за 15 км на поўдзень ад Ваўкавыска. Упершын. Ўпамінаецца ў 1569 г. як Краснае Сяло, цэнтр воласці, уласнасць Хадкевічаў. У 1590 г. быў вызначаны для правядзення народных судоў (копных судоў). У XVII-XVIII ст. належаў Хадкевічам, Глябовічам, Браніцкім, Патоцкім. У 1761 г. 50 двароў. У 1796 г. называўся Красная, уваходзіў у склад Роскага маёнтка, які належаў Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 75 двароў, 368 жыхароў. У 1897 г. 48 двароў, 589 жыхароў, крама. У 1914 г. 96 двароў, 700 жыхароў. У гэтым жа годзе пачаў дзейнічаць цэментны завод акцянернага таварыства “Валынь”. З 1915 г. акупіраваны нямецкімі войскамі. У 1921-1939 гг. у гміне Рось Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства Польшчы. З верасня 1939 г. у БССР, у 1940 г. цэнтр Краснасельскага сельсавета Ваўкавыскага раёна. З 30.04.1958 г. рабочы, з 12.06.21968 г. гарадскі пасёлак. На 01.01.2004 г. 553 двары, 7490 жыхароў. У пасёлку ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, ААТ “ГАП-7”. Ёсць 15 крамаў, ЖЭС, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, лякарня, 2 паліклінікі, аптэка, Дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, 2 школы, 3 дзіцячыя сады, Цэнтр пазашкольнай работы і інш. У студзені 2003 г. пачала дзейнічаць Свята-Георгіеўская царква. За 0,5 км на паўднёвы захад ад пасёлка унікальны помнік археалогіі – Краснасельскі археалагічны комплекс – крэменездабыўныя шахты, крэменепрацоўчыя майстэрні, могільнік (каменны,бронзавы і ранні жалезны век (3 – 1-е тыс. да н.э.) За о,5 км на паўднёвы захад ад пасёлка, на левым беразе р.Рось. У каменным і бронзавым вяках (3 – 1-я палова 1-га тыс. да н.э.) тут здабывалі крэмень для вырабу прылад працы, пераважна сякер. Выяўлена крэменаапрацоўчая майстэрня бронзавага веку (3 -2-е тыс. да н.э.), за 1,5 км на паўдзёвы захад ад пасёлка, ва ўрочышчы Тры сасны; могільнік культуры шарападобных амфар (2-е тыс. да н.э.), за 1,5 км на паўднёвы захад ад пасёлка; селішча культуры штрыхаванай керамікі і зарубінецкай культуры (I ст. н.э.) на выступе 2-й надпоймаванай тэрасы правага берага р.Рось (плошча 200 кв.м.); стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку (3 – 2-е тыс. да н.э.) і селішча зарубінецкай культуры (I-II ст. н.э.) ва ўрочышчы Піскаўшчына (плошча каля 1 га). Выяўлена таксама стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку (3 – 2-е тыс. да н.э.) на выступе 2-й надпоймаванай тэрасы правага берага р.Рось, плошчай каля 1 га, стаянка арэнсбургскай культуры фінальнага палеаліту (12 – 10-е тыс. да н.э.), за 500 м на паўднёвы захад ад пасёлка (плошча 500 кв.м.); стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку (3 – 2-е тыс. да н.э.) на правым беразе р.Рось, на ўсход ад чыгункі Мачуліна-Рось, памерам 220х105 м. На 01.01.2010 г. 6 900 жыхароў. Рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30.12.2015 г. № 112 устаноўлена мяжа 478,91 гектара.

Крываносаўцы – вёска, Роскі п/с. У 1796 г. належала Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму судзді. У 1836 г. прыватная вёска, 16 двароў, 51 жыхар. У 1914 г. 23 двары, 142 жыхары. На 01.01.2004 г. 51 двор, 111 жыхароў. Ёсць крама. Помнік землякам каля Дома культуры. На ўшанаванне памяці 29 землякоў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну, у 1967 г. усталяваны помнік – скульптура воіна і стэла.  Плошча 29,99 га, працяг мяжы 5662 м.

Кувекі – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1796 г. належала Лявону Каменскаму. У 1914 г. 34 двары, 200 жыхароў. На 01.01.2004 г. 37 двароў, 81 жыхар. На студзень 2012 г. 54 жыхара. Плошча 21,32 га, працягласць межаў — 4 506 метраў.

Кузьмічы – вёска, Вярэйкаўскі с/с. Вядома з сярэдзіны XVI ст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Тэадоры Біспінг, пражывалі 69 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 136 жыхароў, уніяцкая царква. У 1914 г. 40 дамоў, 149 жыхароў. На 01.01.2004 г. 18 двароў, 25 жыхароў. Царква. На студзень 2012 г. 17 жыхароў. Плошча 14,54 га, працягласць межаў — 2 278 метраў.

Кукалкі — вёска, Шылавіцкі с/с. Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала каталіцкаму манаскаму ордэну брыгітак з Гародні. У 1836 г. духоўная вёска, 43 двары, 391 жыхар. У 1914 г. 102 двары, 629 жыхароў. На 01.01.2004 г. 72 двары, 144 жыхары. Ёсць крама. На 01.01.2007 г. 126 жыхароў.  Плошча 50, 24 га, працяг мяжы 7430 м.

Кукуці – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з канца XVII ст. У 1796 г. фальвароак і вёска, 7 двароў, 58 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 жыхары. На 01.01.2004 г. 27 двароў, 57 жыхароў.

Курапаты – вёска, Субацкі с/с. Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 6 двароў, 54 жыхары. У 1914 г. 16 двароў, 83 жыхары. На 01.01.2004 г. 24 двары, 48 жыхароў. Крама, клуб.

Кутнікі – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Пятру Харашчэўскаму, 5 сем’яў. У 1836 г. дзве прыватныя вёскі, у адной 5 двароў, 10 жыхароў, у другой 4 двары, 28 жыхароў. На 01.01.2004 г. 42 двары, 88 жыхароў. Захавілся рэшткі маёнтка XX ст. На паўночны захад ад вёскі ў 2 магілах пахаваны 366 жыхароў в.Шавулічы, забітых фашыстамі 07.07.1943 г. У 1967 г. на магілах пастаўлены скульптуры партызанга і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі, стэла і пліты з імёнамі загінулых.

Л

Леснікі — вёска, Гнезнаўскі с/с. У 1836 г. духоўная вёска, 18 двароў, 142 жыхары. На 01.01.2004 г. 50 двароў, 105 жыхароў. Ёсць крама. На 01.01.2007 г. 91 жыхар.  Плошча 22,19 га, працяг мяжы 3272 м.

Леснякі – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Тадэвушу Сегеню. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 142 жыхары. У 1914 г. 44 двары, 212 жыхароў. На 01.01.2004 г. 42 двары, 88 жыхароў.

Лічыцы – вёска, Субацкі с/с. Вядома з XVII ст. У 1796 г. належала Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. У 1836 г. 2 хутары, 5 двароў, 22 жыхары. У 1914 г. 39 двароў, 222 жыхары. На 01.01.2004 г. 37 двароў, 66 жыхароў.

Лозы – вёска, Роскі п/с. Вядома з XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, 56 валок. У 1796 г. у складзе Воўпаўскага староства, належала графу Плятэру. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 42 двары, 366 жыхароў. На 01.01.2004 г. 1777 двароў, 377 жыхароў. Ёсць крама, ФАП, клуб-бібліятэка. Курган, ранняе сярэднявечча (Х-ХІІ ст.) Мясцовая назва гарадок. За 1,8 км на паўночны захад ад вёскі, сярод поля. Дыяметт насыпу каля асновы 21 м, вышыня 3,0 – 3,5 м. Адкрыў у канцы ХІХ ст. Ф.В.Пакроўскі, абследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Курганны могільнік, эпоха сярэднявечча (XІV-XVII ст.). За 0,7 км на поўнач ад усходняй ускраіны вёскі, памеры 60х40 м (каля 50 магіл). Выявіў і абследаваў у 1984 г. Я.Г.Звяруга.  Плошча 96,06 га, працяг мяжы 9795 м.

Львоўка – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 27 двароў, 97 жыхароў. У 1914 г. 31 двор, 190 жыхароў. На 01.01.2004 г. 33 двары, 54 жыхары. На студзень 2012 г. 38 жыхароў. Плошча 18,16 га, працягласць межаў — 2 663 метра.

М

Маісеевічы – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з XVII ст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Аятру Харашэўскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 178 жыхароў. Жыхар вёскі С.Ф. Струг 22.10.1939 г. адкрыў Нацыянальны сход Заходняй Беларусі. На 01.01.2004 г. 36 двароў, 73 жыхары. Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, сярэдняя школа-сад. Захаваліся рэшткі маёнтка XIX ст.

Малая Лапеніца – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з XVI ст., належала Колчкам, Трызнам, з 2-й паловы XVII ст. – Агінскім, у 1796 г. – Людвіку Тышкевічу. У 1836 г. прыватнае мястэчка, 33 двары, 230 жыхароў. У 1914 г. 73 двары, 419 жыхароў. У мясцовым касцёле ў 1918-1920 гг. Служыў ксяндзом паэт Язэп Германовіч (псеўданім Вінцук Адважны), які вёў пропаведзі на беларускай мове. На 01.01.2004 г. 111 двароў, 252 жыхары. Ёсць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, клуб, бібліятэка, сярэдняя школа-сад. Помнік 55 зямлякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма пісьменніка Паўла Шукайлы.

Малыя Азяранкі – вёска, Субацкі с/с. Вядома з сярэдзіны XVIII ст. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму. У 1914 г. 6 двароў, 19 жыхароў.

Манчэлі – вёска, Субацкі с/с. Вядома зXVIII ст. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму. На 01.01.2004 г. 10 двароў, 16 жыхароў.

Марцянаўцы – вёска, Рэплеўскі с/с. На 01.01.2004 гю 42 двары, 68 жыхароў. Плошча 23,98 га, працягласць межаў — 3 369 метраў. На 01.01.2007 г. 27 жыхароў.

Масток – вёска, Краснасельскі п/с. На 01.01.2004 г. 7 двароў, 6 жыхароў.  Плошча 4,50 га, працяг мяжы 1224 м.

Мацвееўцы – вёска, Ізабелінскі с/с. У 1796 г. належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1914 г. 42 двары, 265 жыхароў. У сакавіку 1940 г. арганізаваны калгас імя Сталіна. З 1960 г. цэнтр калгаса “Чырвоны кастрычнік”, цяпер СВК “Мацвееўцы”. На 01.01.2004 г. 220 двароў, 614 жыхароў. Ёсць крама, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, урачэбная амбулаторыя, Дом культуры, бібліятэка, філіял Ізабелінскай музычнай школы. Захаваліся рэшткі маёнтка XIX ст. Брацкая магіла савецкіх воінаў – за 0,5 км на захад ад вёскі, на могілках. Пахаваны 212 вінаў, загінуўшых у чэрвені 1941 г. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1948 г. на магіле ўсталяваны абеліск, рэканструяваны ў 1965 г. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам у цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 253 воіны 5-й і 169-й стралковых дывізій, якія загінулі 13-14.07.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1965 г. на магіле ўсталяваны помнік – скульптура воіна. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 вёска пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы. На 01.01.2007 г. 630 жыхароў.  Плошча 104,06 га, працяг мяжы 9340 м.

Мацейкаўшчына – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1914 г. фальварак, 69 жыхароў. На 01.01.2004 г. 33 двары, 69 жыхароў. На студзень 2012 г. 39 жыхароў. Плошча 14,47 га, працягласць межаў — 2 628 метраў.

Мачуліна – вёска, Краснасельскі п/с. Вядома з сярэдзіны XVI ст., належала князю Шчаснаму Яраслававічу Галаўчынскаму, у часы якога тут быў пабудаваны ў 1553 г. касцёл. У 1578 г. перайшла да Алендскіх. Яны перабудавалі касцёл на кальвінскі збор у канцы XVI ст. Захаваўся мясцовы тапонім Кальвінская гара. Каменны могільнік, эпоха сярэднявечча (XV-XVII ст.). За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, на пагорку.  Плошча 110,48 га, працяг мяжы 6271 м.

Мелаўцы — вёска, Шылавіцкі с/с. Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала каталіцкаму манаскаму ордэну брыгітак з Гародні, пражывала 75 сялян. У 1836 г. духоўная вёска, 24 двары, 107 жыхароў. У 1914 г. 50 двароў, 254 жыхары. На 01.01.2004 г. 8 двароў, 14 жыхароў. На студзень 2012 г. 7 жыхароў.  Плошча 16,83 га, працяг мяжы 3119 м.

Мештуны – вёска, Рэплеўскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 81 жывхар. На 01.01.2004 г. 59 двароў, 115 жыхароў. Ёсць ФАП. Плошча 32,3 га, працягласць межаў — 5 287 метраў. На 01.01.2007 г. 57 жыхароў.

Мількаўцы – вёска, Роскі п/с. Вядома з сярэдзіны XVIII ст. у складзе Рэплеўскага маёнтка. У 1796 г. належала Іосіфу Завадскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 16 двароў, 148 жыхароў. У 1914 г. 36 двароў, 21ё3 жыхароў. На 01.01.2004 г. 14 двароў, 25 жыхароў.  Плошча 10,32 га, працяг мяжы 2329 м.

Мінеўшчына – вёска, Краснасельскі п/с. У 1836 г. прыватная вёска, 6 двароў, 25 жыхароў. У 1914 г. 14 двароў, 71 жыхар. На 01.01.2004 г. 15 двароў, 21 жыхар. Каменны могільнік, эпоха сярэднявечча (XV-XVII ст.). За 150 м на поўнач ад вёскі, плошча 0,25 га, каля 50 магіл. Выявіў у 1980 г. М.У.Вераціла, у 1981-1982 гг. А.В.Квяткоўская раскапала 26 магіл. Пахавальны інвентар: кераміка, жалезныя цвікі і наканечнік стралы, медныя кольцы. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.  Плошча 7,34 га, працяг мяжы 1214 м.

Міслюкі – вёска, Роскі п/с. У 1796 г. належала плябаніі Воўпаўскага касцёла. На 01.01.2004 г. 6 двароў, 12 жыхароў.  Плошча 5,65 га, працяг мяжы 1493 м.

Мітрані – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Людвіку Тышкевічу, маршалку ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 13 двароў, 66 жыхароў. На 01.01.2004 г. 24 двароў, 43 жыхары.

Моцькаўцы – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1914 г. 37 двароў, 203 жыхары. На 01.01.2004 г. 22 двары, 38 жыхароў. На студзень 2012 г. 22 жыхара. Плошча 19,7 га, працягласць межаў — 5 570 метраў.

Мсцібава — вёска, Гнезнаўскі с/с. Першае паселішча на гарадзішчы ўзнікла ў XII – XIII ст. Вядома з сярэдзіны XV ст. як вялікакняжацкі двор і вёска пад назвай Мсцібогаў. Першы ўладальнік Ян Кежгайла, стараста жмудскі. У 1533 г. каралева Бона стварыла Мсцібаўскае неградовае староства. Старостамі ў розны час былі Іван Гарнастаеў, Валовічы, Весялоўскія, Ракоўскія, Глябовічы, Сапегі, Масальскія, Бжастоўскія, Агінскія. У 1572 г. і 1576 г. адбываліся генеральныя сеймы шляхты ВКЛ, на апошнім было вырашана падтрымаць кандыдата ў каралі Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Мсцібава і староства моцна знішчаны ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг., з 543 дамоў засталося 230. Паводле інвентара 1738 г. у Мсцібаве меліся плошча, рынак, вул.Белская, Гродзенская і Роскі гасцінец, касцёл і уніяцкая царква Святога Спаса, 2 карчмы. У 1775 г. 162 двары. Пад Мсцібавам у 1792 г. адбылася бітва войскаў ВКЛ з расійскім войскам і атрадам Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1796 г. цэнтр староства, належала Ксаверыю Бжастоўскаму, пражывалі 155 сялян, 26 агароднікаў, 18 раместнікаў. У 1836 г. дзяржаўнае мястэчка, 66 двароў, 781 жыхар. У 1886 г. 103 двары, 1040 жыхароў, 2 царквы, касцёл, сінагога, пошта, багадзельня, 6 крам, 5 корчмаў. У 1914 г. 208 двароў, 1137 жыхароў. У 1921 – 1939 гг. у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета. З 28.07.29167 г. у Гнезнаўскім сельсавеце. На 01.01.2004 г. 175 двароў, 334 жыхары. Ёсць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, базавая школа, клуб, бібліятэка. Касцёл. Помнік археалогіі – гарадзішча XII – XIII ст. На 01.01.2007 г. 287 жыхароў.  Плошча 81,59 га, працяг мяжы 9796 м.    Чытаць артыкул Піваварчыка С.А. аб гісторыі вёскі Глядзець здымкі вескі і касцёлу>>> Яшчэ здымкі>>>

Н

Навасады – вёска, Рэплеўскі с/с. Вядома з сярэдзіны XVII ст., належала Рэплеўскаму маёнтку. У 1796 г. Іосіфу Завадскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 124 жыхары. На 01.01.2004 г. 49 двароў, 93 жыхары. Ёсць крама. Плошча 39,34 га, працягласць межаў — 7 084 метраў. На 01.01.2007 г. 38 жыхароў.

Навасёлкі – вёска, Краснасельскі п/с. У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай, старасціне Дзякоўскай. У 1914 г. 28 двароў, 143 жыхары. На 01.01.2004 г. 61 двор, 67 жыхароў. Каменны могільнік, эпоха сярэднявечча (XV-XVШ ст.). За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе. Выявіў у 1980 г. М.У.Вераціла. У 1981 г. А.В.Квяткоўская расскапала 3 магілы.  Плошча 26,05 га, працяг мяжы 4871 м.

Навасёлкі – вёска, Рэплеўскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Іосіфу Васіыу. У 1836 г. прыватная вёска, 30 двароў, 173 жыхары. У 1914 г. 21 двор, 132 жыхары. На 01.01.2004 г. 40 двароў, 84 жыхары. Плошча 37,94 га, працягласць межаў — 5 351 метраў. На 01.01.2007 г. 55 жыхароў.

Навікі – вёска, Роскі п/с. У 1914 г. 13 двароў, 83 жыхары. На 01.01.2004 г. 6 двароў, 8 жыхароў.  Плошча 7,06 га, працяг мяжы 1332 м.

Нізянкі – вёска, Ізабелінскі с/с. На 01.01.2004 г. 15 двароў, 23 жыхары. На 01.01.2007 г. 23 жыхара.  Плошча 7,62 га, працяг мяжы 1701 м.

Нізяны – вёска, Ізабелінскі с/с. Вядорма з 1615 г., 22 сям’і, 14 валок зямлі. У 1796 г. належала Яну Вальтрату, пражывалі 28 прыгонных сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 60 жыхароў. У 1914 г. 14 двароў, 64 жыхары. Са жніўня 1941 г. па красавік 1842 г. дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. На 01.01.2004 г. 47 двароў, 132 жыхары. Ёсць крама. У цэнтры вёскі — помнік воінам-зямлякам і падпольшчыкам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Ушаноўвае памяць загінуўшых: 28 воінаў-землякоў, 14 камсамольцаў-падпольшчыкаў, 10 мірных жыхароў. У 1965 г. усталяваны помнік – скульптура воіна і стэлы з імёнамі тых, хто загінуў, у 1989 г. рэканструяваны. На 01.01.2007 г. 127 жыхароў.  Плошча 30,15 га, працяг мяжы 5942  м.

Ніканаўцы – вёска, Вярэйкаўскі с/с. На 01.01.2004 г. 16 двароў, 27 жыхароў. На студзень 2012 г. 11 жыхароў. Плошча 10,16 га, працягласць межаў — 1 462 метра.

Новае Сяло – вёска, Роскі п/с. Вядома з XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска. 30 двароў, 173 жыхары. У 1914 г. 28 двароў, 143 жыхары. На 01.01.2004 г. 82 двары, 168 жыхароў. Ёсць крама.  Плошча 39,11 га, працяг мяжы 4181 м.

Новая Ятвезь – вёска, Субацкі с/с. У 1980 г. 94 двары, 330 жыхароў. На 01.01.2004 г. 100 двароў, 262 жыхары.

Новікі – вёска, Рэплеўскі с/с. У 1914 г. 13 двароў, 83 жыхары. На 01.01.2004 г. 28 двароў, 60 жыхароў. Плошча 21,59 га, працягласць межаў — 2 134 метраў. На 01.01.2007 г. 28 жыхароў.

Новыя Хацькоўцы – вёска, Ваўкавыскі с/с. Пачала будавацца ў 1966 г. як цэнтр калгаса імя Заслонава. На 01.01.2004 г. 95 двароў, 280 жыхароў. Лясніцтва. Ёсць крама, ФАП, Дом культуры, бібліятэка.

Няверавічы – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай. У 1836 г. прыватная вёска, 8 двароў, 50 жыхароў. На 01.01.2004 г. 47 двароў, 81 жыхар.

П

Пагараны – вёска, Краснасельскі п/с. Вядома з 1638 г. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 51 жыхар. У 1914 г. 31 двор, 175 жыхароў. На 01.01.2004 г. 50 двароў, 76 жыхароў.  Плошча 18,97 га, працяг мяжы 2699 м.

Падароск – вёска, цэнтр Падаросскага сельскага Савета. Вядома з сярэдзіны XVI ст., першы ўладальнік Мацей Клочка. У XVII-XVIII ст. уладальнікі Дольскія, Аўсяныя, Ігнат Сцыпіён. У канцы XVIII ст. уласнасць Грабоўскіх, якія ў 1776 г. пабудавалі касцёл, у 1867 г. пераўтвораны ў царкву, а ў 1921 г. зноў стаў касцёлам. Царква (уніяцкая) пабудавана ў 1780 г. У 1796 г. маёнтак, фальварак і вёска належалі Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы паспалітай. У 1836 г.прыватнае мястэчка, уладальніца Эльжбета Пухальская, 23 двары, 20 жыхароў. У 2-й палове XIX ст. па ініцыятыве Рамана Бохзвіца і яго жонкі Эльжбеты будуецца палацава-паркавы комплекс (архітэктар Луба з Вільні). Сядзіба разьмешчана на паўночнай ускраіне вёскі, на правым беразе р.Зяльвянка. Уключае мураваны дом, парк, некалькі мураваных і драўляных гаспадарчых пабудоў. Тэрыторыя абкружана мураванай агароджай (захавалася частков) з 2 уездамі – з боку шашы (аформлены манументальнай брамай) і з паўночнага боку на цэнтральнай восі дома. На процілеглым баку шашы – спіртзавод, пабудаваны ў 1862 г. з цэглы, і драўляны вадзяны млын. Сядзібны дом аднапавярховы, прамавуголны ў плане з невялікай драўлянай пабудовай з боку дваровага фасада. Цэнтральная частка галоўнага фасада з мансардай вылучана чатырохкалонным порцікам, які завяршаецца трохвугольным франтонам, акаймаваным прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Парк захаваўся часткова. З 1861 г. існуе царкоўна-прыходская школа. У 1914 г. сяло, 78 двароў, 439 жыхароў. На 01.01.2004 г. 294 двары, 717 жыхароў. Цэнтр сельгаспрадпрыемства “Падароск”. Лясніцтва. Ёсць 2 крамы, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі і Беларусбанка, лякарня, амбулаторыя, аптэка, Дом культуры, бібліятэка, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы, сярэдняяшкола, дзіцячы сад, царква і касцёл, сядзіба XIX ст. Тры брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан. На адных могілках пахаваны 7 воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 г. У 1975 г. на брацкай магіле пастаўлена надмагільная пліта. На другіх могілках пахаваны 12 воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 г. У 1975 г. на брацкай магіле пастаўлена надмагільная пліта. На трэціх могілках пахаваны 160 воінаў і партызан. Сярод пахаваных 11 ваоінаў, якія загінулі ў чэрвені 1941 г., старшыня Ваўкавыскага антыфашысцкага камітэта М.М.Ладыка, які быў закатаваны гітлераўцамі ў жніўні 1943 г., 148 чалавек, што загінулі або памерлі ад ран у ліпені 1944 г. На ўшанаванне памяці тых, хто загінуў, у 1975 г. пастаўлены помнік — скульптурная камапазіцыя: воін і партызанка. Радзіма Максіміліяна Рылы, аднаго з першых даследчыкаў старажытнага Вавілона. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 вёска пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.  Плошча 175,67 га, працяг мяжы 12983 м.

Падрось – вёска, Краснасельскі п/с. У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай, старасціне Дзякоўскай. У 1836 г. прыватная вёска, 13 двароў, 124 жыхары. У 1914 г. 43 двары, 248 жыхароў. На 01.01.2004 г. 50 двароў, 88 жыхароў. Каля вёскі курганны могільнік, ранняе сярэднявечча (XI-XIІ ст.). За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р.Рось, ва ўрочышчы Піскаж, 7 курганаў. Насыпы дыяметрам 4-6 м, вышынёй 0,4-0,9 м. У 3 насыпах пахавальны абрад трупаспаленне, у астатніх – трупапалажэнне. Знойдзены ўпрыгажэнні (скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, пацеркі, фібула), прылады працы (2 жалезныя нажы, шыфернае прасліца, абломак жалезнага сярпа).  Плошча 21,83 га, працяг мяжы 4654 м.

Палаўкі – вёска, Воўпаўскі с/с. Вядома з пачатку XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 13 валок зямлі. У 1796 г. належала графу Плятэру. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 16 двароў, 142 жыхары. На 01.01.2004 г. 32 двары, 59 жыхароў. Паблізу на хутары Жлобаўцы нарадзілася вядомая беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Плошча 29,26 га, працягласць межаў — 6 265 метраў.

Палошкі – вёска, Вярэйкаўскі с/с. У 1796 г. належала Лявону Каменскаму, пражывалі 46 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 16 двароў, 111 жыхароў. У 1914 г. 20 двароў, 130 жыхароў. На 01.01.2004 г. 17 двароў, 33 жыхары. На студзень 2012 г. 19 жыхароў. Плошча 12,80 га, працягласць межаў — 1 517 метраў.

Пасекі – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1796 г. у складзе Ваўкавыскага староства, належала Тадэвушу Сегеню, пражывалі 4 сям’і. У 1836 г. прыватная вёска, 5 двароў, 25 жыхароў. У 1914 г. 18 двароў, 21 жыхар. На 01.01.2004 г. 9 двароў, 12 жыхароў.

Пасынкі – вёска, Роскі п/с. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 101 жыхар. У 1914 г. 26 двароў, 131 жыхар. На 01.01.2004 г. 14 двароў, 18 жыхароў. Камень-следавік (ХШ-ХІІІ ст.). За 0,5 км на поўнач ад вёскі.  Плошча 14,19 га, працяг мяжы 3057 м.

Паўлаўшчына – вёска, Ізабелінскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 21 двор, 158 жыхароў. У 1914 г. 46 двароў, 322 жыхары. На 01.01.2004 г. 33 двары, 59 жыхароў. На 01.01.2007 г. 43 жыхара.  Плошча 23,71 га, працяг мяжы 3800 м.

Пачуйкі – вёска, Рэплеўскі с/с. На 01.01.2004 г. 39 двароў, 72 жыхары. Плошча 30,58 га, працягласць межаў — 4 044 метраў. На 01.01.2007 г. 36 жыхароў.

Пекары – вёска, Субацкі с/с. Вядома з XVII ст. У 1796 г. у складзе Ваўкавыскага староства, нгалежала Тадэвушу Сегеню. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 8 двароў, 29 жыхароў. У 1914 г. вёска, 25 двароў, 154 жыхары. На 01.01.2004 г. 37 двароў, 64 жыхары.

Петрашэўцы – вёска, Рэплеўскі с/с. У 1796 г. належала Фердынанду Эйсманту. У 1836 г. прыватная вёска, 22 двары, 165 жыхароў. На 01.01.2004 г. 61 двор, 122 жыхары. Ёсць крама. Плошча 41,45 га, працягласць межаў — 3 336 метраў. На 01.01.2007 г. 68 жыхароў.

Плябанаўцы – вёска, Роскі п/с. Вядрма з XVI ст. Ранейшая назва Ганусаўшчызна. З 1611 г. належала плябаніі Роскага ксцёла. У 1836 г. складалася з 23 вёсак, якія належалі Роскаму касцёлу. У адной 10 двароў, 101 жыхар, у другой 7 двароў, 44 жыхары. На 01.01.2004 г. 104 двары, 208 жыхароў. Былы цэнтр СВК “Агра-Лозы”, які ў 2010 г. быў далучаны да РУСП «Племзавод «Рось». Ёсць крама, Дом культуры, бімбліятэка. Помнік воінам-землякам. Магіла савецкага воіна. Пахаваны воін, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. На ўшанаванне яго памяці і памяці землякоў, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1972 г. на магіле ўсталяваны помнік – стэла і скульптура воіна.  Плошча 35,62 га, працяг мяжы 4532 м.

Пожаркі – вёска, Субацкі с/с. У 1796 г. адна частка яе належала Вінцэнту Дамброўскаму, другая – Іосіфу Пшэтоцкаму. У 1936 г. прыватная вёска, 11 двароў, 73 жыхары. На 01.01.2004 г. 9 двароў, 19 жыхароў.

Пятакі – вёска, Краснасельскі п/с. У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай, старасціне Дзякоўскай, пражываў 41 прыгонны селянін. У 1914 г. 22 двары, 123 жыхары. На 01.01.2004 г. 21 двор, 32 жыхары.  Плошча 8,66 га, працяг мяжы 1362 м.

Пятчыцы — вёска, Шылавіцкі с/с. Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала каталіцкаму ордэну брыгітак з Гародні. У 1836 г. вёска, 15 двароў, 71 жыхар. У 1914 г. 26 двароў, 123 жыхары. На 01.01.2004 г. 8 двароў, 16 жыхароў. На студзень 2012 г. 10 жыхароў.  Плошча 4,08 га, працяг мяжы 1252 м.

Р

Раднікі — вёска, Гнезнаўскі с/с. Раней называлася Дзякі. Вядома з XVII ст. У 1796 г. фальварак і вёска, складалі Дзякоўскае староства, належалі Антонію Ганеўскаму. У 1914 г. 63 двары, 400 жыхароў. На 01.01.2004 г. 125 двароў, 343 жыхары. Ёсць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, клуб, бКаты /spanібліятэка, пачатковая школа на 30 месцаў. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам. На 01.01.2007 г. 290 жыхароў.  Плошча 90,14 га, працяг мяжы 6583 м.

Раманаўка – вёска, Ізабелінскі с/с. Вядома з 1615 г., пражывалі 24 сям’і, 40 валок зямлі. У 1796 г. належала Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 11 двароў, 102 жыхары, у 1914 г. 22 двары. На 01.01.2004 г. 46 двароў, 87 жыхароў. Радзіма Героя Савецкага Саюза М.І.Абрамчука.На 01.01.2007 г. 69 жыхароў.  Плошча 30,70 га, працяг мяжы 3432 м.

Рось – гарадскі пасёлак, цэнтр Роскага пасялковага Савета, на р.Рось. За 17 км ад Ваўкавыска. Вядома з пачатку XVI ст. Першым уладальнікам быў наваградскі ваявода Аляксандр Хадкевіч, пасля – яго сын Рыгор. У канцы XVI ст. мястэчка. У 1690 г. 25 двароў, 2 карчмы. Да 1617 г. уласнасць Гераніма Юр’евіча Хадкевіча. Яго чын Ян Гераніма Хадкевіч з жонкай Кацярынай з роду Сапегаў прадалі ў 1644 г. уладанне Рось Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 г. – Юрыю Каралю Глябовічу (пазней віленскаму ваяводзе). Пасля іх смерці рось пераходзіла ў спадчыну па жаночай лініі: у 1674 г. дасталася Агінскім, пазней Крысціне Сапега, Мікалаю Браніцкаму, Патоцкім. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (у 1795 г.) у Слонімскай, Літоўскай, з 1801 г. у Гарадзенскай губерніі, цэнтр Роскай воласці Ваўкавыскага павета. У вайну 1812 г. дзейнічаў партызанскі атрад. У 1836 г. прыватнае мястэчка, 43 двары, 573 жыхары, касцёл, уніяцкая царква. У канцы XIX ст. больш за 700 жыхароў, школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска. У 1878 г. – 794 жыхары. З пабудовай у 1886 г. Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі Рось – чыгуначная станцыя. У 1915 г. акупіравана германскімі вайскамі. У 1921-1939 гг. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. 30 сьнежня 1922 г. да гміны Рось далучылі частку тэрыторыі гміны Цярэшкі (сядзіба – вёска Вярэйкі), у той жа час частка тэрыторыі Роскай гміны была далучана да Біскупцоўскай гміны. З 1939 г. у БССР, з 15.01.1940 г. вёска Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці. З чэрвеня 1941 г. да 14.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі вайскамі, якія загубілі тут 45 жыхароў. З 20.09.1944 г. у Гродзенская вобласці, з 30.04.1958 г. гарадскі пасёлак. На 01.01.2004 г. каля 7 тыс. жыхароў. Лясніцтва, цэнтр сельгаспрадпрыемства “Племзавод “Рось”, КУП “Роская ЖКГ”, камбікормавы завод, 13 крамаў, рэстаран, столоўка, Дом быту, аддзяленні сувязі і Беларусбанка, лякарня, паліклініка, 2 аптэкі, 2 сярэднія школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, раённы Цэнтр рамёстваў, дзіцячая школа мастацтваў і інш. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. На вул.Савецкая, у скверы. Пахаваны 392 воіны, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гг. Сярод пахаваных воіны 238-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры фарсіраванні ракі Рось і вызваленні гарадскога пасёлка. У 1948 г. на магіле ўсталяваны абеліск, у 1985 г. рэканструяваны. Магіла ахвяр фашызму – на могілках. Пахаваны члены сям’і Целеш (8 чалавек), расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі 23.06.1943 г. У 1965 г. на магіле ўсталяваны абеліск. Помнік землякам у скверы. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1948 г. усталяваны помнік, у 1985 г. – рэканструяваны. Мемарыяльная дошка Сароку Аляксандру Ігнатавічу. Вул.Савецкая, 15. Усталявана ў 1967 г. на ўшанаванне памяці старшыні Роскага сельскага Савета А.І.Сарокі, расстралянага нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 г. Палац з 20-х гадоў ХVIII ст. у г.п.Рось. Размяшчаўся ў глыбіні вялікага парку. Гэта быў вялізны драўляны будынак на высокім цагляным падмурку. У палацы захоўвалася вялікая бібліятэка, архіў, калекцыя абразоў XVI-XIX ст. Сярод рэчыаў цікавай была калекцыя вайсковых трафеяў XVIII ст. Аснову кампазіцыі складала водная сістэма, з’яднаная з р.Рось. У XVIII ст. быў закладзены парк. Помнікі архітэктуры – касцёл святой Тройцы (1801 г.), Свята-Троіцкая царква (1908 г.), будынак сінагогі, пабудавана ў канцы XIX-пачатку ХХ стагоддзяў з багата упрыгожаным фасадам, пасярод якога выразаная менора. На 01.01.2010 г. 5 400 жыхароў.

Рунгі – хутар, Ізабелінскі с/с. У 1915 г. знаходзіўся завод па вырабу дахоўкі, уладальнік Генрых Рунге. На 01.01.2004 г. 14 двароў, 26 жыхароў. На 01.01.2007 г. 25 жыхароў.  Плошча 13,15 га, працяг мяжы 4319 м.

Рупейкі – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з пачатку XVIIст. У 1796 г. належала плябаніі Ваўкавыскага касцёла і Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. духоўная вёска, 29 двароў, 134 жыхары. У 1914 г. 57 двароў, 337 жыхароў. На 01.01.2004 г. 136 двароў, 353 жыхары. Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка.

Рэпля – вёска, цэнтр Рэплеўскага сельскага Савета. Упершыню паселішча згадваецца ў XV ст. Легенда сведчыць аб тым, што з самага пачатку вёска мела назву «Бяроза». У овай, старасціне Дзякоўскай. У 1914 г. 28 двароў, 143 жыхары. На 01.01.2004 г. 61 двор, 67 жыхароў. Каменны могільнік, эпоха сярэднявечча (XV-XVШ ст.). За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе. Выявіў у 1980 г. М.У.Вераціла. У 1981 г. А.В.Квяткоўская расскапала 3 магілы. Легенда сведчыць аб тым, што з самага пачатку вёска мела назву «Бяроза». У мясцовасці расло шмат бяроз, але хатаў было толькі тры. На землях, прылеглых да в.Бяроза, нешматлікія жыхары сеялі рэпу і ўжывалі яе замест бульбы. Насельніцтва гэтай мясцовасці размаўляла на асаблівым мове: а менавіта, ўжывалі у размоўнай мове часціцу «ля». Вось так, праз гады і атрымалася назва паселішча «Рэпля». Рэпля ніколі не была мястэчкам і не знаходзілася на гандлёвых шляхах. На адлегласці паўтара кіламетраў ад сучаснай вёскі знаходзяцца падмуркі ад былых будынкаў і ўмацаванняў, якія размяшчаюцца на забалочанай тэрыторыі. Тут раней размяшчалася вёска. А назва «Рэпля» — хутчэй за ўсё літоўскага паходжання. Выснову пра гэта можна зрабіць з таго, што адзін з сыноў князя літоўскага Міндоўга, які быў забіты ў 1263 г., называўся Рэпля. Вядома з сярэдзіны XVI ст. З 1558 г. належала Станіславу Адахоўскаму, Міколу Ясенскаму, Івану Карпу. Пасля Ясенскага маёнтак перайшоў да Масальскіх, а ў 20-х гадах XVIІ ст. Сцыпіёнам. У 1690 г. уласнасць Юрыя валовіча, 12 двароў, касцёл, карчма, млын. У 1796 г. фальварак і прыватнае мястэчка, належала Іосіфу Завадскаму. У 1836 г. прыватны і духоўны фальварак, 3 двары, 53 жыхары, касцёл. У 1914 г. фальварак, 107 жыхароў. На 01.01.2004 г. 177 двароў, 498 жыхароў. Цэнтр СВК “Рэпля”, які ў 2010 г. аб’яднаны з РСКУП “Ваўкавыскае”. Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, дзіцячая музычная школа, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэплеўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” на 280 месцаў, дзіцячы сад на 50 месцаў. Помнік землякам каля Дома культуры. Касцёл святой Марыі. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1970 г. усталяваны помнік – стэла і скульптура воіна. Мемарыяльная дошка Казейку Уладзіміру Юр’евічу на будынку выканкама ў Рэплі. Усталявана ў 1974 г. на ўшанаванне памяці старшыні Рэплеўскага сельсавета У.Ю.Казейкі, расстралянага нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 г. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы. Плошча 195,98 га, працягласць межаў — 11 895 метраў. На 01.01.2007 г. 582 жыхара.

Здымкі касцёла Рэплі >>

С 

Севашкі – вёска, Падароскі с/с. У 1796 г. належала Іосифу Ельцу. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 6 двароў, 60 жыхароў. У 1914 г. 37 двароў, 105 жыхароў. У 1947 г. арганізаваны першы калгас. На 01.01.2004 г. 92 жыхары. Ёсць крама.  Плошча 35,03 га, працяг мяжы 4600 м.

Селяхі – вёска, Субацкі с/с. Вядома з XVIII ст. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму. У 1914 г. маёнтак, 44 жыхары. На 01.01.2004 г. 6 двароў, 8 жыхароў.

Скрыбава – вёска, Роскі п/с. Вядома з XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 6 двароў, 57 жыхароў. У 1914 г. 17 двароў, 108 жыхароў. На 01.01.2004 г. 31 двор, 49 жыхароў.  Плошча 13,91 га, працяг мяжы 2736 м.

Скураты – вёска, Субацкі с/с. Вядома з XVIII ст. У 1796 г. належала Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 95 жыхароў. На 01.01.2004 г. 31 двор, 50 жыхароў.

Славікі – вёска, Субацкі с/с. Вядома з 1654 г. У 1796 г. належала Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 109 жыхароў. У 1914 г. 19 двароў, 105 жыхароў. На 01.01.2004 г. 23 двары, 37 жыхароў.

Снапкі — вёска, Шылавіцкі с/с. Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала каталіцкаму манаскаму ордэну брыгітак з Гародні. У 1836 г. духоўная вёска, 18 двароў, 129 жыхароў. У 1914 г. 37 двароў, 197 жыхароў. На 01.01.2004 г. 26 двароў, 49 жыхароў. На студзень 2012 г. 26 жыхароў.  Плошча 10,38 га, працяг мяжы 1860 м.

Станкаўцы — вёска, Роскі п/с. Вядома з XVІІ ст. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 24 двары. У 1914 г. 56 двароў, 301 жыхар. На 01.01.2004 г. 89 двароў, 163 жыхары. Ёсць крама.  Плошча 28,94 га, працяг мяжы 3053 м.

Старынкі – вёска, Падароскі с/с. Вядома з XVIII ст. На 01.01.2004 г. 8 жыхароў. Радзіма Юзафа Патрыкоўскага, польскага публіцыста і мемуарыста.  Плошча 14,14 га, працяг мяжы 5013 м.

Студзянец – вёска, Роскі п/с. Вядома з 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 29 двароў, 221 жыхар. У 1914 г. 74 двары, 550 жыхароў. На 01.01.2004 г. 125 двароў, 268 жыхароў.  Плошча 51,20 га, працяг мяжы 6444 м.

Субачы — вёска, цэнтр Субацкага сельскага Савета. Вядома з сярэдзіны XVIII ст. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму. У 1914 г. маёнтак, 46 жыхароў. Цэнтр сельгаспрадпрыемства “Зара і К”. На 01.01.2004 г. 249 двароў, 731 жыхар. Ёсць крама, сталоўка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі. Помнік землякам. Захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу. Радзіма беларускага пісьменніка Яна Субача. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 г. № 135 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.

Сугакі – вёска, Рэплеўскі с/с. На 01.01.2004 г. 33 двары, 59 жыхароў. Плошча 31,59 га, працягласць межаў — 5 586 метраў. На 01.01.2007 г. 40 жыхароў.

Сядзейкі – вёска, Вярэйкаўскі с/с. На 01.01.2004 г. 9 двароў, 16 жыхароў. Ёсць крама. На студзень 2012 г. 6 жыхароў. Плошча 10,85 га, працягласць межаў — 2 519 метраў.

Сядзельнікі – вёска, Падароскі с/с. Мясцовасць вядома з сярэдзіны XVI ст. У XVII ст. шляхецкая ваколіца. У 1796 г. пражывала 35 шляхецкіх сем’яў. Побач фальварак, які належаў Іосіфу Ельцу, другі фальварак – уласнасць Бенядзікта і Мікалая Равенскіх, трэці – Антонія Шчыгельскага. У 1836 г. прыватная вёска, 10 двароў, 51 жыхар. Ваколіца аднадворцаў, 4 двары, 19 жыхароў. У 1914 г. у вёсцы 10, у маёнтку 7 двароў, 94 жыхары. У 1947 г. арганізаваны калгас. У 50-я гады XX ст. на р.Зяльвянка пабудавана гідраэлектрастанцыя. На 01.01.2004 г. 70 двароў, 134 жыхары. Рэшткі сядзібы і парку сярэдзіны XIX ст., царква.  Плошча 50,17 га, працяг мяжы 6764 м. Відэа “Падарожжа Дылетанта”.

Сямёнава — вёска, Шылавіцкі с/с. Раней называлася Машні. На 01.01.2004 г. 62 двары, 120 жыхароў. Ёсць крама. На студзень 2012 г. 81 жыхар.  Плошча 60,31 га, працяг мяжы 11227м.

Т

Талькаўцы — вёска, Гнезнаўскі с/с. Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала каталіцкаму манаскаму ордэну брыгітак з Гародні. На 01.01.2004 г. 73 двары, 119 жыхароў. Ёсць крама, базавая школа. На 01.01.2007 г. 90 жыхароў.  Плошча 67,10 га, працяг мяжы 9449 м.

Трумпы – вёска, Вярэйкаўскі с/с. На 01.01.2004 г. 27 двароў, 45 жыхароў. Ёсць крама. На студзень 2012 г. 37 жыхароў. Плошча 12,36 га, працягласць межаў — 2 014 метраў.

Трунцы – вёска, Ізабелінскі с/с. У 1795 г. належала Міхалу і Юрыю Грабоўскім. У 1936 г. прыватная вёска, 7 двароў, 42 жыхары. У 1914 г. 27 двароў, 128 жыхароў. На 01.01.2004 г. 37 двароў, 93 жыхары. На 01.01.2007 г. 53 жыхара.  Плошча 31,46 га, працяг мяжы 4783 м.

Тупічаны – вёска, Воўпаўскі с/с. Вядома з пачатку XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 14 валок зямлі. У 1796 г. належала графу Плятэру, пражывалі 55 сялян, 15 татрскіх сем’яў. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 18 двароў, 165 жыхароў. На 01.01.2004 г. 53 двары, 115 жыхароў. Помнік археалогіі – селішча, ранняе сярэднявечча (XI-XIV ст.). На ўсходняй і паўночнай ускраінах вёскі, памерам каля 0,75 га. У 1958 г. даследавала Ф.Д.Гурэвіч. У 1960 г. М.М.Чаряўскі ў выдуве пясчанай дзюны знайшоў ляпную кераміку з дамешкай жарствы ў гліне, пакрытую лёгкай штрыхоўкай. У 1973 г. селішча абследаваў Я.Г.Звяруга. Матэрыялы абследавання знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Плошча 46,35 га, працягласць межаў — 5 029 метраў.

У

Улезлы – вёска, Ізабелінскі с/с. У 1796 г. належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 125 жыхароў. У 1914 г. 41 двор, 258 жыхароў. На 01.01.2004 г. 55 двароў, 81 жыхар. На 01.01.2007 г. 74 жыхара.  Плошча 27,12 га, працяг мяжы 3304 м.

Х 

Харужанцы – вёска, Ізабелінскі с/с. Вядома з XVII ст. У 1796 г. належала Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 10 двароў, 125 жыхароў. У 1914 г. 22 двары, 151 жыхар. На 01.01.2004 г. 33 двары, 68 жыхароў. На 01.01.2007 г. 59 жыхароў.  Плошча 34,52 га, працяг мяжы 5620 м.

Хацькоўцы – вёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з XVIIст., належала Юндзілам і Белазорам. У 1796 г. фальварак і вёска, уласнасць Адама Ельскага. У 1836 г. прыватная вёска, 27 двароў, 213 жыхароў. На 01.01.2004 г. 166 двароў, 407 жыхароў. Захаваліся рэшткі палаца і парку XIX ст. На паўднёвай ускраіне вёскі каменны могільнік эпохі сярэднявечча (XV-XVII ст.).  Выявіла ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка.

Хоружава – вёска, Ізабелінскі с/с. У 1914 г. хутар, 1 двор, 5 жыхароў. На 01.01.2004 г. 12 двароў, 23 жыхары. На 01.01.2007 г. 18 жыхароў.  Плошча 8,40 га, працяг мяжы 2500 м.

Ц 

Цеалін – вёска, Краснасельскі п/с. Вядома з сярэдзіны XVIII ст. У 1796 г. маёнтак Цеалін, які належаў Зыгмунту Грабоўскаяму, былому крайчаму ВКЛ, пражывалі 7 шляхціцаў, 2 вольныя селяніны і 43 прыгонныя. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 121 жыхар. На 01.01.2004 г. 30 двароў, 119 жыхароў. Ёсць крама, аддзяленне сувязі. Захаваўся палацава-паркавы комплекс XVIII-XIX ст., які належаў Грыбоўскім. Размешчаны на левым беразе р.Рось. Плошча каля 8 га. З 1947 г. у ім размешчаны санаторый “Рось” (да 1983 г. – дом адпачынку). Захаваліся 2 мураваныя сядзібныя дамы (перабудаваны ў 1940-я гады для санаторыя). Парк пейзажнага тыпу з элементамі рэгулярнай планіроўкі. З поўначы і ўсходу абмежаваны 2 каналамі, якія запаўняюцца вадой р.Рось. Мае трохчасткавую кампазіцыю. Першая частка – на вяршыні ўзгорка, паміж 2 сіметрычна пастаўленымі сядзібнымі дамамі, уяўляе сабой партэр з кветнікамі, кустамі, адзіночнымі пасадкамі дрэў. Другая частка – на пакатых схілах узгорка. Тут на розных узроўнях праходзяць 3 паўкальцавыя алеі, аб’яднаныя лесвіцамі, якія вядуць да партэра. Трэцяя частка, размешчаная ў нізкай пойме ракі і абмежаваная каналамі, мае маляўнічую планіроўку з шырокімі палянамі і групамі дрэў. Пераважаюць лісцевыя пароды – клён, ліпа. Цэнтр кампазіцыі – галоўная алея, якая пачынаецца ад вяршыні ўзгорка, праходзіць перпендыкулярна паўкальцавым алеям праз усю паркавую тэрыторыю, аб’ядноўваючым 3 яе часткі.  Плошча 22,52 га, працяг мяжы 2560 м.

Цімахі – вёска, Гнезнаўскі с/с. Вядома з XVII ст. У 1796 г. належала Францішку Рамэру. 07.02.1912 г. адбыліся хваляванні сялян супраць харчовагап падатку. 9 чалавек арыштаваны. У 1914 г. 41 двор, 284 жыхары. На 01.01.2004 г. 42 двары, 82 жыхары. На 01.01.2007 г. 71 жыхар.  Плошча 20,68 га, працяг мяжы 2551 м.

Цярэшкі – вёска, Субацкі с/с. Вядома з сярэдзіны XVI ст. У 1796 г. фальварак, належаў Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. прыватная вёска, 16 двароў, 145 жыхароў. У 1914 г. 31 двор, 192 жыхары. На 01.01.2004 г. 40 двароў, 70 жыхароў.

Ч

Чырвоны Груд – вёска, Субацкі с/с. Як маёнтак вядомы з сярэдзіны XVII ст. У 1796 г. фальварак, наплежаў Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі. На 01.01.2004 г. 71 двор, 229 жыхароў. Ёсць крама, Дом культуры, сярэдняя школа-сад, аддзяленне сувязі, бібліятэка, ФАП. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, магіла Героя Сацыялістычнай Працы В.І. Пятручак.

Ш 

Шамбалін – вёска, Падароскі с/с. На 01.01.2004 г. 18 двароў, 21 жыхар.  Плошча 14,72 га, працяг мяжы 2984 м.

Шандры – вёска, Субацкі с/с. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 6 двароў, 42 жыхары. У 1914 г. 40 двароў, 142 жыхары. На 01.01.2004 г. 42 двары, 67 жыхароў.

Шаўкі – вёска, Роскі п/с. Вядома з 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. фальварак і вёска належалі Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 122 жыхары. На 01.01.2004 г. 47 двароў, 93 жыхары. Ёсць крама.  Плошча 13,85 га, працяг мяжы 3915 м.

Шніпава – вёска, Субацкі с/с. Вядома з 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. адна частка вёскі належала Вінцэнту Дамброўскаму, другая – Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 120 жыхароў. На 01.01.2004 г. 42 двары, 62 жыхары. Захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу XIX ст.

Шулейкі – вёска, Субацкі с/с. У 1796 г. належала Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддззі. У 1836 г. прыватная вёска, 4 двары, 18 жыхароў. У 1914 г. 10 двароў, 45 жыхароў. На 01.01.2004 г. 12 двароў, 28 жыхароў.

Шусцікі — вёска, Гнезнаўскі с/с. У 1796 г. фальварак і вёска належалі Якаву Хадакоўскаму, суддзі гродскаму Ваўкавыскага павета. У 1836 г. прыватняа вёска, 24 двары, 208 жыхароў. На 01.01.2004 г. 34 двары, 73 жыхары. Ёсць крама, клуб, бібіліятэка. На 01.01.2007 г. 69 жыхароў.  Плошча 21,52 га, працяг мяжы 3852 м.

Шылавічы – вёска, цэнтр Шылавіцкага с/с. Вядома з пачатку XVI ст. Належала Крупскім, Вольскім, Весялоўскім. У 1642 г. Крыштоф і Аляксандра Весялоўскія перадалі мястэчка жаночаму каталіцкаму кляштару брыгітак з Гародні. У іх уласнасці захавалася да 1843 г. У 1836 г. духоўнае мястэчка, 13 двароў, 92 жыхары, касцёл. У 1914 г. сяло, 36 двароў, 201 жыхар. На 01.01.2004 г. 240 двароў, 746 жыхароў. Цэнтр прыватнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Шылавічы-Агра». Агульная колькасць працуючых — 276 чалавек; ралля складае — 3181 га.; сельгасугоддзі — 4018 га.; сенажаць 827 га.; пашы — 304 га. Ёсць крамы, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, ФАП, Дом культуры на 100 месцаў, бібліятэка, філіял Вярэйкаўскай дзіцячай музычнай школы, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шылавіцкі яслі-сад» на 65 месцаў, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шылавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа” на 320 месцаў. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У цэнтры Шылавіч у 1907-1914 гг. пабудаваны з цэглы замест драўлянага храма 1600 г. касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Абноўлены і адкрыты ў 1993 годзе. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы. На студзень 2012 г. 764 жыхара.  Плошча 146,78 га, працяг мяжы 7851 м. Відэа «Падарожжы Дылентанта».

Здымкі касцела у Шылавічах>>>

Ю

Юбілейны – пасёлак, Ваўкавыскі с/с. Існуе з 2001 г. На 01.01.2004 г. 113 двароў, 383 жыхары. Цэнтр СВК “Няверавічы”. Ёсць крама, Дом культуры, бібліятэка, ДЮСШ, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы. На будынку Дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка Стругу Сцяпану Францавічу. Устаноўлена ў 1977 г. на ўшанаванне памяці дэпутата Народнага сходу Заходняй Беларусі С.Ф.Струга. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 ператвораны ў аграгарадок без змянення назвы.

Я

Янава – вёска, Ваўкавыскі с/с. У 1836 г. прыватная вёска, 21 двор, 150 жыхароў. На 01.01.2004 г. 9 двароў, 17 жыхароў.

Янавічы — вёска, Шылавіцкі с/с. Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала каталіцкаму манаскаму ордэну брыгітак з Гародні. У 1836 г. духоўная вёска, 43 двары, 279 жыхароў. У 1914 г. 79 двароў, 438 жыхароў. На 01.01.2004 г. 70 двароў, 156 жыхароў. На студзень 2012 г. 118 жыхароў. Ёсць крама.  Плошча 47,33 га, працяг мяжы 4953 м.

Янышы – вёска, Гнезнаўскі с/с. Вядома з канца XVII ст. У 1778 г. належала Саламеі Рамэр (пражывалі 15 сялянскіх сем’яў), у 1796 г. – Андрэю Рамэру. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 112 жыхароў. 07.02.1912 г. адбыліся хваляванні сялян супраць харчовага падатку. У 1914 г. 46 двароў, 286 жыхароў. На 01.01.2004 г. 51 двор, 98 жыхароў. На 01.01.2007 г. 80 жыхароў.  Плошча 22,06 га, працяг мяжы 2930 м.

Ярылаўка – вёска, Гнезнаўскі с/с. Вядома з пачатку XVIII ст.ю У 1796 г. фальварак і вёска належалі Міхалу Каханоўскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 17 двароў, 77 жыхароў. У 1914 г. 23 двары, 157 жыхароў. На 01.01.2004 г. 21 двор, 31 жыхар. На 01.01.2007 г. 18 жыхароў.  Плошча 6,57 га, працяг мяжы 2733 м.

Ясенавіцавёска, Ваўкавыскі с/с. Вядома з пачатку XVст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі плябаніі Ваўкавыскага касцёла, пражывалі 73 селяніна. У 1836 г. духоўная вёска, 40 двароў, 193 жыхары. У 1914 г. 49 двароў, 251 жыхар. На 01.01.2004 г. 43 двары, 88 жыхароў.

Ятвезь – вёска, Субацкі с/с. Вядома з XVII ст. У 1796 г. належала Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 30 двароў, 140 жыхароў. У 1914 г. 54 двары, 353 жыхары. На 01.01.2004 г. 171 двор, 432 жыхары. Ёсць крама, бібіліятэка.

Яцкова – вёска, Вярэйкаўскі с/с. На 01.01.2004 г. 2 двары, 1 жыхар. Плошча 2,28 га, працягласць межаў — 1 223 метра.

 

Последение комментарии

Теперь точно? «Белтехосмотр» сообщил, когда все камеры начнут ловить машины без ТО

Техосмотр средство выкачки денег из граждан,совсем ненужная процедура,ведь техосмотр не даёт гаранти...


В животе ураган – принимай банан: Как несовместимый продукт оказался эффективнее лекарств

Раньше у меня тоже часто были проблемы с желудком после еды. Возникали изжога, отрыжка. Чувствовала...


Сотрудник милиции застрелился в Волковысском районе. UPD: информация подтвердилась

Власть скрывает правду, но следственные органы горе простых людей выкладывают в интернет и никто не...


Как считать энергетику человека и его слабости по голосу и манере говорить

Очень разговорчивые люди, как правило, очень мало задумываются о сказанном. Они мелят все подряд, не...


Зефир + чай и простуда прощай: Вылечиться можно за день без таблеток

Я стараюсь, с простудой, особенно на начальных стадиях,справляться только натуральными средствами. Ч...


Зефир + чай и простуда прощай: Вылечиться можно за день без таблеток

Интересный дуэт)) Я очень люблю травяные чаи и зефир, но все же если чувствую, что заболеваю, то леч...


В животе ураган – принимай банан: Как несовместимый продукт оказался эффективнее лекарств

Интересная статья. Бананы очень люблю. Но у меня когда были проблемы с желудком, то терапевт прописа...


Жизнь с котами как психическая патология

Зоофобия? А когда издеваются, морят голодом, дают погибнуть только из-за безразличия и видите ли тол...


Как легко договориться даже с самым «трудным» человеком: 6 правил от психолога

Хорошая теория, но по факту не работает, если вторая сторона живет на своей волне и просто не желает...


От экспериментальной квартиры до жилого дома. Как в Волковыске применяют итальянские технологии FITFIRE в газовых дымоходах

Никакая это не новинка! Есть организация в Гродно, которая уже 4 года занимается этими работами по ф...