15 лістапада 5 каманд нашага рэгіёну прынялі ўдзел у гродзенскім абласным інтэлектуальным турніры.

На жаль, традыцыйны канікулярны час у гэтым годзе быў парушаны, і прышлося ехаць на спаборніцтвы без самых лепшых дзяцей, якія заканамерна выбралі алімпіяды па прадметах. Гульні — гульнямі, а вучоба і будучае паступленне для адэкватных бацькоў, дзяцей і асабліва педагогаў з трэнерамі павінны быць заўсёды на першым месцы. Не самые выдатныя вынікі нашых камандаў крыху палепшыла рубілаўка за трэцяе месца ў «Што? Дзе? Калі?», якую перамаглі гадаванцы Г.І. Чарапок у каманд Бабіч М. і Бубнова А. Менавіта «Хамса» (капітан Эмілія Астукевіч) таксама адзначылася прызавым месцам яшчэ і ў «Медыя-азбуцы». Аднак, асабіста мяне, астатнія вынікі ў асноўным толькі засмуцілі.

кронон 15.11.2014 002

Выказваем падзяку Валынец Я.Г. і, персанальна ад краснасельцаў, Канавалавай С.А. за транспарт і магчымасць даць шанс большай колькасці дзяцей рэалізаваць свае інтэлектуальныя запатрабаванні. Зараз вельмі хочацца, каб тыя высокія пазіцыі, заваяваныя ў мінулым годзе, не зыйшлі разам з паступленнем, спадзяемся, паспяховым, нашых дзяцей. Прыемна, што ёсць кіраўнікі ў нашай мясцовасці, якія разумеюць неабходнасць працаваць на перспектыву і давяраць маладой змене паступова набываць вопыт ў ліку лепшых каманд вобласці (гэта я пра зборную каманду «Лівень», што можа ганарыцца даволі паспяховым дэбютам).

Краснасельская дэлегацыя

29 лістапада Марына Віктараўна Бабіч і гасцінная гімназія № 2 запросіць на ўжо традыцыйны і чаканы турнір «Гімназія OPEN». Спадзяемся, ён стане чарговай прыступкай да новай генерацыі інтэлекту Ваўкавышчыны.