„Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі бяз гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога” – піша ва ўспамінах Ларыса Геніюш пра сваю сям’ю, якую воляй лёсу кідала па свеце. Успаміны – гэта, па сутнасьці, гісторыя пакаленьня беларусаў, якія былі „вечнымі чужынцамі” – ці гэта ў II Рэчы паспалітай, ці ў Чэхіі, ці – урэшце – у Сібіры.

Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat, выдала яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў” у форме аўдыёкнігі. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.