Мінскі Еўрапейскі клуб у супрацы з Беларускім Калегіумам абвяшчае набор слухачоў на публічныя лекцыі «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага звязу» (выкладчыкі: Алесь Лагвінец і Вераніка Мазуркевіч).

Курс з’яўляецца першай часткай Праграмы аддзялення “Еўрапейскі звяз: палітыка, эканоміка, культура” у рамках Беларускага Калегіуму.

Мэта курсу – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕЗ, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курса будуць праводзіцца дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.

Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклубу і змогуць разлічваць на рэкамендацыйныя лісты для ўдзелу ў іншых адукацыйных праектах.

Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне ангельскае мовы пажаданае, але не абавязковае).

Першы занятак адбудзецца ў панядзелак 16 лютага 2014 г. а 18.30 на сядзібе Мінскага Еўрапейскага клубу (пр. Незалежнасці (б.Скарыны), 80 кв.73).

Зацікаўленыя асобы, якія не зарэгістраваліся як удзельнікі праграмы Беларускага Калегіуму, могуць запоўніць онлайн рэгістрацыйную форму.

Дадатковая інфармацыя: +37529 6061034 або edu.mff@gmail.com.