З 7 па 10 жніўня пройдзе XIV пешая пілігрымка Гродна – Рось. Маршрут пілігрымкі:

Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. У гродзенскай дыяцэзіі ў горадзе Рось, размешчаным прыкладна ў 75 км ад Гродна, знаходзіцца гістарычная святыня — санктуарый Езуса Журботнага. У яе галоўным алтары знаходзіцца цудатворная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.

XIV пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна — Паўднёвы, вул. Цэнтральная 26). Святая Імша на распачацце пілігрымкі адбудзецца 7 жніўня ў 7.00. Заяўкі прымаюцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне: 8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 (кс. Юрый Марціновіч) 8 033 68 62 1168 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 (Iaланта).

Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 5 жніўня ў 20.00 у касцёле Гродна — Паўднёвы.

Праграма пілігрымкі:

7 жніўня: Гродна – Паўднёвы – Вялікія Эйсманты

07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Гродна–Паўднёвы

08.05 — Паўднёвы — 09.35 — Горніца (7 км)

10.00 — Горніца — 10.50 — Колпакі (4 км)

11.15 — Колпакі — 12.30 — Квасоўка (6,2 км)

12.55 — Квасоўка — 14.10 — Свіслач (5,5 км)

14.10 — 15.10 — абед 15.10 — Свіслач — 16.20 — капліца ў Заневічах (5 км)

16.45 — капліца ў Заневічах — 17.40 — Станевічы (4,5 км)

18.10 — Станевічы — 19.00 — «пасаг» (4 км)

19.20 — «пасаг» — 20.10 — Вялікія Эйсманты (5 км) начлег

8 жніўня: Вялікія Эйсманты — Рось

07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)

08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)

09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)

10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)

11.40 — 12.40 — абед

12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)

14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)

15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)

17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага

17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы

18.00 — святая Імша

21.00 — распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя. Працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою

заканчэнне дня і адыход на начлег

9 жніўня:

Рось 10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі

10 жніўня: Гродна – Паўднёвы

19.00 — святая Імша падзякі за ХIV пешую пілігрымку ў касцёле Гродна–Паўднёвы

20.00 — супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымкi