Гарадзенскі гарвыканкам даў адказ на зварот рэдакцыі Hrodna.life, пад якім падпісаўся 881 чалавек, з заклікам вярнуць гарадзенскім вуліцам іх гістарычныя назвы.
У адказе паведамляецца, што ў горадзе запланавана паэтапная ўстаноўка шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц.
У адказе з гарвыканкаму на імя рэдакцыі сайту гаворыцца, што ўжо складзены спіс вуліц, якія знаходзяцца ў гістарычным цэнтры гораду. Над высвятленьнем гістарычных назваў будуць працаваць ва ўнівэрсытэце імя Янкі Купалы, а таксама ў гісторыка-археалагічным музэі.
Вынікі гэтай працы будуць накіраваныя ў тапанімічную камісію гарвыканкаму, а пасля плануецца паэтапная ўстаноўка шыльдаў, паведамляе Радыё Свабода.
Наши Партнеры
Волковысский военно-исторический музей им. П.И. Багратиона
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
Волковысский городской Дом культуры
Блог отца Александра — Заметки о церковной и духовной жизни