Напярэдадні 75-годдзя Ваўкавыскага раёна Гродзенская абласная друкарня выпусціла зборнік вершаў мясцовых аўтараў, прысвечаных Ваўкавышчыне.

Сярод аўтараў і тыя, хто нарадзіўя тут, і тыя, хто жыў і працаваў на малой радзіме: Віктар Асіпенка, Марына Бабіч, Сяргей Бандарэнка, Міхась Вераціла, Юзэфа Гарошчык, Пётр Гляненка, Галіна Здановіч-Бойчанка, Вераніка Кавальчук, Тамара Кашавая, Людміла Кебіч, Георгій Кісялёў, Зоя Клыш, Алена Козел, Іван Кударонак, Віктар Курловіч, Тамара Мазур, Вячаслаў Макуць, Іван Малчанаў, Міхаіл Матусоўскі, Юлія Менча, Людміла Надзіна, Барыс Пяроўскі, Святлана Свірыдава, Настасся Токарава-Самушчык, Валянцін Хмара, Людміла Шаўчэнка, Аляксандр Шпаковіч, Гаўрыіл Шутэнка, Сямён Шылай.

Зборнік выйшаў пад назвай “Люблю цябе, мая старонка” тыражом 1000 экзэмпляраў. Кошт у крамах Ваўкавыска складае 54800 руб.