Гродзенскае УМНС папярэджвае пра небяспеку, якую нясуць у сабе першыя маразы

Многія з нецярпеннем чакаюць станаўлення лёду на рэках, азёрах і іншых вадаёмах. Самыя нецярплівыя выбіраюцца на неакрэплы лёд, падвяргаючы сваё жыццё і здароўе сур’ёзнай небяспецы. Гэта ў першую чаргу рыбакі і дзеці. Гродзенскія выратавальнікі папярэджваюць аб небяспецы тонкага лёду і просяць жыхароў вобласці быць акуратнымі на вадаёмах.

Каб не патрапіць у непрыемныя сітуацыі, настойліва раім выконваць пэўныя правілы паводзін, меры па аказанні дапамогі чалавеку, які праваліўся пад лёд.

Памятайце :

— Выходзячы на лёд, апраніце лёгкае і цёплае адзенне, якое не стрымлівае рухаў ;
— Бяспечней за ўсё спускацца да вады ў месцах, дзе лёд добра бачны і не накрыты снегам;
— Ісці лепш па ўжо пратаптаных дарожках;
— Не выходзьце на лёд у адзіночку (пажадана па 2-3 чалавекі );
— Калі Вы перасоўваецеся групай, то рухайцеся адзін за адным, захоўваючы інтэрвал не менш 5-6 метраў, і будзьце гатовыя аказаць дапамогу таварышу;
— Не хадзіце і не катайцеся на лёдзе ў незнаёмых месцах , асабліва ў начны час;
— Уважліва слухайце і сачыце за тым, як паводзіць сябе лёд;
— Не набліжайцеся да тых месцаў, дзе растуць дрэвы, кусты, чарот, тырчаць карчакі, дзе ручаі ўпадаюць у рэкі, адбываецца скід цёплых вод з прамысловых прадпрыемстваў;
— Не хадзіце побач з расколінамі ці па ўчастках лёду, аддзеленым ад асноўнага масіва некалькімі расколінамі;
Знаходжанне ў ледзяной вадзе 10-15 хвілін небяспечна для жыцця.

Што ж рабіць , калі вы праваліліся пад лёд?

Галоўнае — не разгубіцца:

— Раскіньце рукі і паспрабуйце пазбавіцца ад цяжкіх рэчаў;
— Клічце на дапамогу;
— Старайцеся не апускацца пад ваду з галавой;
— Па магчымасці, перабярыцеся да таго краю палонкі, дзе плынь не занясе вас пад лёд;
— Не рабіце рэзкіх рухаў і ня абломвайце край палонкі;
— Калі дастаяце нагамі да супрацьлеглага краю правалу , прыміце гарызантальнае становішча, упіраючыся ў яго нагамі, выцягніце на лёд спачатку адну нагу, затым другую;
— Выбрацца на лёд можна такім жа спосабам, якім садзяцца на высокія падваконні, г.зн. спіной да абранага месца, як толькі вялікая частка цела апынецца на лёдзе , перакатвайцеся на жывот і адпаўзайце далей ад месца правалу .

Калі Вам самастойна ўдалося выбрацца на бераг , а да населенага пункта ісці далёка , няма сухіх цёплых рэчаў і магчымасці распаліць вогнішча , галоўнае — не дапусціць пераахаладжэння цела. Для гэтага па чарзе ( пачынаючы з галавы ) здымайце верхнюю вопратку , адціскайцеся і апранайце зноўку. Пераапранацца трэба хутка , каб не змерзнуць. У любым выпадку хутчэй шукайце сховішча і дапамогу.

Як аказаць дапамогу пацярпеламу ?

— Набліжайцеся да месца правалу лежачы з раскінутымі ў бок рукамі і нагамі ;
— Выкарыстоўвайце падручныя прадметы ( дошкі , лесвіцы , жэрдкі і інш);
— Набліжайцеся да пацярпелага на адлегласць , якая дазваляе падаць вяроўку , пояс , багор , дошку , затым адпаўзайце назад і паступова выцягвайце пацярпелага ;
— Як мага хутчэй адвядзіце выратаванага ў цёплае памяшканне ці машыну , калі няма такой магчымасці , то развядзіце вогнішча і падзяліцеся сваёй сухой вопраткай;
— Каб аднавіць кровазварот , цела трэба расцерці фланэллю або рукамі ( расціранне снегам забараняецца!) ;
— Калі ў пацярпелага аслаблена дыханне , зрабіце штучнае , а пасля напаіце гарачым пітвом. Далейшае лячэнне павінны праводзіць лекары .

Строгае захаванне мер засцярогі на лёдзе — галоўная ўмова прадухілення няшчасных выпадкаў ! Памятаеце , што вас чакаюць дома , і не патрапце «на вуду » свайго хобі ці рызыкоўнай спакусы.