29 студзеня 6 дарослых (шкада, што “Салагі” не здолелі) і адна каманда дзяцей, як звычайна, з гумарам і на пазітыве правялі чарговае паседжанне народнага клуба “Высокі Волак”.

Прапанаваная “Свая гульня” і “Што? Дзе? Калі?” не сталі праблемай для нашых вопытных удзельнікаў (толькі дзеці ўзялі меньш за 10 пытанняў з 24, тое ж прыкладна і з першай дысцыплінай). Прыемна бачыць, што нас не меншае, а нават, дзякуй Богу, і наадварот, ёсць традыцыйнае месца сустрэч, інтрыга, перспектывы (Галіна Іванаўна Чарапок паведаміла нам прыемную навіну аб трох тэлевізійных перадачах, дзе ваўкавычане паказалі ўсё, на што яны здольны). Цудоўна, што “Ньюс-В” здолелі даць 23 дакладных адказаў, яшчэ больш прыемна што Наталля з “ПадШФ” змяніла статус з “дзяўчына” на “жонка”. Будзе супер, калі і яе дзеці, як сёння мае, будуць гуляць побач з намі. Яшчэ шмат будучых цудоўных, інтэлектуальных вечароў.

сябры клуба шчыра павиншавали НАталлю з ПадШФ са шлюбам паседжанне клуба Высоки Волак 6 дарослых и адна каманда дзяцей